Навіны

«Хвалююся, як у першы раз». Звольнены за спынены спектакль акцёр Ігар Уланаў зноў выйдзе да гледачоў

Былыя акцёры Гродзенскага драмтэатра пакажуць п’есу пра фашызм. Сустрэча з гледачамі пройдзе ў суботу, 20 сакавіка, у Цэнтры гарадскога жыцця. У пастаноўцы занятыя чатыры артысты.

У час творчай сустрэчы гродзенцы змогуць убачыць пастаноўку «Кадзіш» паводле аднайменнай паэмы Аляксандра Галіча. Паказаць гэта твор прапанавалі Ігар Уланаў і яго жонка Аксана Машынкова — рэжысёрка «Кадзіша». У прадстаўленні бяруць удзел яшчэ два артысты — Аляксей Станога і Паліна Левіна. У кастрычніку 2020 года яны падтрымалі нацыянальную забастоўку і пазбавіліся працы ў Гродзенскім драмтэатры.

Ігара Уланава звольнілі з тэатра ў верасні 2020 года адным з першых. Ён спыніў спектакль на знак салідарнасці з калегамі, затрыманымі на акцыі пратэсту. Пасля звальнення артысту даводзілася падпрацоўваць грузчыкам і сантэхнікам, але ўсе шэсць месяцаў ён не пераставаў рэпетаваць разам з калегамі. Цяпер у працы артыстаў некалькі праектаў, бліжэйшае прадстаўленне акцёр называе знакавым.

«Хвалююся, як у першы раз», — прызнаўся Hrodna.life Ігар Уланаў.

Кадзіш — гэта яўрэйская памінальная малітва, якую прамаўляе сын у памяць пра бацьку. Паэма Аляксандра Галіча прысвечаная польскаму пісьменніку, лекару і педагогу Янушу Корчаку. Ён загінуў разам са сваімі выхаванцамі школы-інтэрната «Дом сірот» ў Варшаве ў лагеры смерці Трэблінка.

Спектакль «Кадзіш» паставіла ў 2013 годзе ў драмтэатры Аксана Машынкова. На гродзенскай сцэне яго паказвалі нячаста — у асноўным да памятных датаў, звязаных з вайной. Муж і жонка гралі спектакль ўдваіх.

«Цяпер гэта будзе новы твор, — распавёў Ігар Уланаў. — У паэме ў кожнага будзе галоўная роля. Мы ўсе — удзельнікі тых страшных падзей, якія адбыліся ў гэтай гісторыі».

Мерапрыемства пачнецца, а 16.00 у суботу, 20 сакавіка, у Цэнтры гарадскога жыцця на вуліцы Кірава, 3. «У барацьбе супраць гвалту ў кожнага свой шлях», — гаворыцца ў анонсе сустрэчы акцёраў з гледачамі.

Чытайце таксама:

Працу ў Гродзенскім драмтэатры з-за грамадзянскай пазіцыі страцілі каля 20 чалавек. Вялікая частка звальненняў адбылася ў кастрычніку, калі рэжысёры тэатра Генадзь Мушперт і Сяргей Курыленка абвесцілі пра забастоўку. Іх падтрымала частка трупы, усім давялося пакінуць тэатр. У сакавіку 2021 года стала вядома, што адміністрацыя не падоўжыла кантракт і з акторкай Аксанай Плікус і балетмайстаркай Вікторыяй Бальцэр.

Чытайце таксама:

Дзесяць звольненых акцёраў пераехалі ў Літву, паведаміў «Народнай волі» рэжысёр Сяргей Курыленка. Акцёры плануюць удзельнічаць у міжнародных праектах, цяпер ідзе абмеркаванне рэпертуару. Падобныя праекты ўжо былі рэалізаваны ў Вільні, яны спецыяльна створаны для жыхароў Беларусі, пацярпелых ад рэпрэсій. Плануецца, што спектаклі з удзелам гродзенскіх акцёраў пакажуць у розных краінах Еўрасаюза.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024