Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Драмтэатр забараніў юбілейную выставу танцораў. Вікторыя Бальцар прэзентавала яе ў Цэнтры гарадскога жыцця

Выставу «Танцтэатр у тэатры» ў Цэнтры гарадскога жыцця адкрылі 12 сакавіка перфомансам балетмайстра Гродзенскага драмтэатра Вікторыі Бальцар. Выстава прысвечана 25-годдзю танцтэатра «Галерэя». Напярэдадні юбілею калектыву Вікторыя даведалася, што з ёй не працягваюць кантракт. Правесці выставу ў памяшканні тэатра забаранілі.

Вернісаж распачаўся ў 21.40 з перформансу балетмайстра. «Афіцыйна наш працоўны дзень у драмтэатры сканчаецца ў 21.40. Таму кожны раз [калі акторы праводзілі імпрэзы у Цэнтры — Hrodna.life] мы пісалі тлумачальныя лісты, чаму адсутнічаем у наш працоўны вечаровы час. Сёння мы вырашылі сабрацца пасля гэтай гадзіны», — патлумачыла Вікторыя Бальцар выбар часу мерапрыемства.

Драмтэатр забараніў юбілейную выставу танцораў. Вікторыя Бальцар прэзентавала яе ў Цэнтры гарадскога жыцця
Вікторыя Бальцар. Працавала балетмайстаркай у Гродзенскім драмтэатры 25 гадоў. Зараз з ёй не працягваюць працоўны кантракт

«У гэтай выставе — ўсё жыццё. Ад 96-га года да апошняй пастаноўкі»

Гледачам прадставілі спектакль пад назвай «XXL». «Мне здалося, што гэтая харэаграфія тут [у памяшканні Цэнтра — Hrodna.life] канцэптуальна цікавая. Людзі прыходзяць сюды і я знаходжуся сярод іх, а не ў вялікай зале. Я паказала, што ў ва мне адкрываецца. Я здымаю простую абалонку, а там, унутры ў кожнага з нас, шмат усялякага».

Чытай яшчэ: «Осталось сыграть два спектакля». Гродненский драмтеатр не продлил контракт с актрисой Оксаной Пликус

Драмтэатр забараніў юбілейную выставу танцораў. Вікторыя Бальцар прэзентавала яе ў Цэнтры гарадскога жыцця
Вікторыя Бальцар, перформанс XXL у Цэнтры гарадскога жыцця

«Танец — выдатна. Забарона мастацтва — абсурд»

«Цэнтр гарадскога жыцця — адзіная незалежная пляцоўка ў горадзе. Калі адміністрацыя драматэатра забараніла праводзіць выставу, вырашылі зрабіць гэта тут. Нягледзячы на тое, што мы жывем у стане пастаяннай забароны, трэба шукаць пазітыўныя моманты. Яны ёсць у мастацтве. Танец — гэта выдатна. Забараніць мастацтва — гэта абсурд», — распавяла Hrodna.life куратарка выставы Ірына Варкулевіч.

Ірына Варкулевіч. куратарка выставы "Танцтэатр у тэатры"
Ірына Варкулевіч. куратарка выставы «Танцтэатр у тэатры»

«Дуэт Аляксандра Цебянькова і Вікторыі Бальцар першым у Гродне пачаў танцаваць кантэмпарары. Яны паказалі, што танец — гэта не тое, што ты бачыш, а тое, што адчуваеш. У танцы Вікторыі я пабачыла рэтраспектыву ўсяго, што было, а таксама і саму Вікторыю, якой яе ведаю», — расказала Hrodna.life глядачка Іна Максімчык.

31 сакавіка ў Вікторыі Бальцар сканчаецца працоўны кантракт з драматэатрам. Балемайстру паведамілі, што падаўжаць кантракт адміністрацыя не будзе. Патлумачыць рашэнне кіраўніцтва адмовілася.

Драмтэатр забараніў юбілейную выставу танцораў. Вікторыя Бальцар прэзентавала яе ў Цэнтры гарадскога жыцця
Вікторыя Бальцар, элемент перфомансу XXL

Пабачыць выставу можна ў Цэнтры гарадскога жыцця да 18 сакавіка.

Чытай яшчэ:

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life