Карыснае

Распачаўся сезон кікшэрынгу. Дзе можна арандаваць электрасамакат у Гродне

Сістэмы кікшэрынгу ў Гродне распачалі новы сезон. На пачатак красавіка ўжо працуюць дзве сістэмы. Hrodna.life даведаўся, колькі самакатаў выставілі на вуліцы горада і колькі будзе каштаваць іх арэнда.

Кікшэрынг — сістэма кароткатэрміновай арэнды самакатаў і электрасамакатаў па аналогіі з каршэрынгам і велашэрынгам. Першая сістэма кікшэрынгу з’явілася ў Гродне ўлетку 2019 года. У папярэднія сезоны самакаты не аднаразова станавіліся ахвярамі вандалаў: іх скрадалі, тапілі ў Нёмане, а таксама ламалі.

Eleven

Новая сістэма кікшэрынгу распачала працу ў горадзе 29 сакавіка. Раней «Eleven» працаваў толькі ў Мінску, але з павялічэннем папулярнасці кампанія вырашыла пашырыцца на Гродна і Брэст.

Электрасамакат кампаніі «Eleven». Фота: Eleven.city

У горадзе выставілі 350 самакатаў. Кошты будуць такія ж як і ў сталіцы: старт 2 рублі, кожная хвіліна 30 капеек. У бліжэйшыя два месяцы кампанія плануе запусціць сістэму пакетаў на 30 і 60 хвілін, каб зрабіць паездку танней. Тыя, хто не мае банкаўскай карткі, змогуць аплаціць арэнду самаката праз мабільнага аператара.

Кампанія рыхтуецца да праблем з якімі сутыкаліся ў Мінску. «Самая папулярная праблема, калі людзі сталага веку думалі, што на вуліцы стаіць „нічый“ самакат і забіралі дадому. Зараз на кожным самакаце ёсць налепка, што гэта маёмасць „Eleven“». — распавялі Hrodna.life у кампаніі.

Праца кікшэрынгу плануецца да канца лістапада, але ўсё залежыць ад надвор’я.

Каб скарыстацца пракатам, трэба спампаваць праграму для Android або iOS

Samokato

Электрасамакат кампаніі «Samokato». Фота: autogrodno.by

Першая сістэма кікшэрынгу, якая з’явілася ў нашым горадзе. У 2019 годзе яе запусціла пара гродзенцаў Арцём і Вераніка. Самакаты гэтай кампаніі сёлета з’явіліся на вуліцах горада 1 красавіка. У гэтым сезоне кошты не змяніліся. Старт паездкі - 1,20 р. Кожная наступная хвіліна 20 капеек.

Каб скарыстацца пракатам, трэба спампаваць праграму для Android або iOS

Kolobike

Сістэма шэрынгу «Kolobike» вядома сваімі жоўтымі роварамі, але кампанія мае і электрасамакаты. У мінулым сезоне яны іх у Гродне не выстаўлялі, таму арэндаваць можна было толькі веласіпеды. У сваім тэлеграм-чаце прадстаўнікі «Kolobike» абяцаюць вярнуць транспарт на вуліцы і ў гэтым сезоне, але канкрэтных дат не называюць.

У размове з Hrodna.life прадстаўнікі шэрынгу не змаглі адказаць дакладна на пытанне, ці будуць у Гродне акрамя ровараў яшчэ і самакаты. Маўляў, гэта стане зразумелым у працэсе.

Цэны за арэнду ровара ў новым сезоне: пасадка — 50 капеек, хвіліна язды — 5 капеек. Для абласных цэнтраў ёсць абанементы: 30 хвілін — 1,5 рубля, гадзіна — 2,4 рубля.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024