Навіны

Памяшканне былой «Пяльменнай» прадалі за 52 000 рублёў. Што там будзе?

Права арэнды памяшкання на Савецкай, 23 падчас аукцыёна 4 траўня набыў Віктар Ларыёнаў, уладальнік кафэ «Ш&Б». Першапачатковы кошт складаў 787,63 рублеў. Падчас таргоў цэннік вырас у 66 разоў і ў выніку за права арэндаваць памяшканне плошчай 186 кв.м. пераможца заплаціць 52,8 тыс. рублёў.

Памяшканне ў красавіку 2021 года выставіў на таргі Гродзенскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў (яму належыць будынак па Савецкай, 23). Прэтэндэндавалі на месца ў цэнтры горада сем чалавек. Для пераможцы аўкцыёна гэта не першая сёлетняя інвестыцыя. У лютым 2021 года Ларыёнаў набыў памяшканне былога фаст-фуда «Колобки» ў парку імя Жылібера.

Будынак на вул.Савецкая, 23

Па дамове з арэндадаўцам на Савецкай, 23 павіннен з’явіцца пункт грамадскага харчавання, альбо крама.

Раней у гэтым памяшканні працавала кафэ «Семафор», а ў савецкія часы і 90-я — папулярная ў горадзе закусачная «Пяльменная».

Чытайце таксама:

Ад «Гатэля паўстанцаў» да «Пяльменнай»: дом Севярына Ромера з вялікай гісторыяй і зусім без шыльдаў

Пачынаў з мыцця посуду ў Англіі, а потым стварыў «Калабкі»: гісторыя першага фастфуду ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024