Навіны

«Далі па максімуме». У Лідзе асудзілі гродзенскага аператара Андрэя Фралова

Суд над гродзенскім відэааператарам Андрэем Фраловым прайшоў 7 траўня ў Лідскім раённым судзе. Ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту і штраф у 30 базавых велічынь (870 рублёў).

Андрэя Фралова судзілі паводле ч. 3 арт 23.5 (Незаконны выраб або распаўсюд прадукцыі СМІ) і арт. 24.3 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы) КаАП.

«Па кожным артыкуле далі ўсё па максімуме», — распавяла жонка затрыманага Ганна Фралова. Таксама ў Андрэя канфіскавалі флэшку з відэазапісамі. Яго машына засталася на штрафстаянцы, забраць можна будзе толькі пасля выплаты штрафу і адбывання пакарання. Пакаранне Андрэй будзе адбываць у Лідзе.

Справу разглядаў суддзя Максім Філатаў. Гэта ён асудзіў актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка на пяць гадоў калоніі. Выступаў суддзёй і па іншых палітычных справах. У якасці сведак былі супрацоўнікі Лідскага РАУС: сяржант міліцыі Лук’янаў, Русакевіч і Крышчанка.

Андрэя Фралова затрымалі ўвечары 4 траўня ў Бярозаўцы і змясцілі ў Лідскі ізалятар часовага ўтрымання. Увесь час да суда ён знаходзіўся там. Перадачу не прынялі, спаслаўшыся на тое, што «палітычным» перадачы не перадаюць.

Андрэй Фралоў — відэааператар-фрылансер, супрацоўнічаў з рознымі медыя.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: Лідасуды

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Нерухомасць тыдня: двушка ў гістарычным доме для жыцця ў цэнтры або здачы турыстам

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра ў гістарычным цэнтры на вул. Гараднічанская, 27. Яна знаходзіцца ў…

8 мая 2024