Навіны

Мігранты штурмуюць беларуска-польскую мяжу. За 2021 год іх стала больш у 4 разы

Вялікую групу мігрантаў - 24 чалавекі - затрымалі польскія памежнікі ноччу 2 чэрвеня ля беларускай мяжы. Сярод парушальнікаў памежнага рэжыму 11 грамадзян Афганістана, 9 грамадзян Расіі чачэнскай нацыянальнасці, 2 грамадзяніна Палестыны, 1 грамадзянін Арменіі і 1 грамадзянін Іарданіі. Гэта не першая вялікая група, спыненая сёлета, паведамілі Hrodna.life у прэс-службе Падляшскага аддзела памежнай службы.

Група мігрантаў перайшла так званую «зялёную мяжу» ў ваколіцах мястэчка Шудзялова. З беларускага боку бліжэйшыя значныя населеныя пункты — Малая Бераставіца, Алекшыцы і Макараўцы.

Па стане на 6 чэрвеня з пачатку 2021 года падляшскія памежнікі затрымалі за незаконнае перасячэнне мяжы 112 чалавек. Сярод іх не толькі парушальнікі беларуска-польскай мяжы, але і мігранты, спыненыя на польска-літоўскім памежжы, а таксама глыбей унутры краіны.

«Але большасць групаў затрымлівалі менавіта за пераход беларуска-польскай мяжы — агулам 92 чалавекі», — паведаміла Hrodna.life прэс-сакратар Падляшскага аддзялення польскай памежнай службы Катажына Здановіч. Для параўняння — за першыя шэсць месяцаў 2020 года агулам на ўсім адрэзку, які ахоўвае Падляшскі аддзел (мяжа з Літвой і Беларуссю), затрымана 24 чалавекі - у 3,8 разоў менш.

Штурмуюць не толькі Польшчу

Больш уцекачоў стала і на беларуска-літоўскай мяжы. За першыя пяць месяцаў 2021 года іх было болей, чым за тры папярэднія гады разам, піша «Еўра***ыё». За апошнія чатыры дні літоўскія памежнікі затрымалі 75 мігрантаў - амаль столькі ж, колькі за ўвесь 2020 года, паведамляе «Еўра***ыё».

Падчас зварота да парламента 26 траўня, Аляксандр Лукашэнка казаў пра паслабленне кантролю на мяжы і наўпрост заявіў: «Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў - зараз будзеце самі іх есць і лавіць». Міністр замежных справаў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс назваў гэта адкрытай пагрозай. Пра тое, што Беларусь абмяжоўвае краіны ЕС ад наплыву мігрантаў, Лукашэнка гаварыў не адзін раз. Верагоднасць таго, што Беларусь у адказ на санкцыі Запада пачне прапускаць мігрантаў таксама разглядалася экспертамі яшчэ ў 2011 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024