Навіны

Дачку былога кіраўніка крымінальнай міліцыі Гродна асудзілі на 15 гадоў турмы ў Непале

Аліну Алдошыну, дачку былога намесніка старшыні Ленінскага РАУС Гродна і кіраўніка крымінальнай міліцыі Аляксея Алдошына, асудзілі на 15 гадоў турмы і штраф $ 4300. Такое ж пакаранне атрымаў яе сябар Павел Васільеў. Яны будуць адбываць пакаранне ў турме ў Катманду. Пра гэта аднаму з замежных тэлеканалаў паведаміў Джыван Ніраўля з непальскага Бюро Кантроля за наркотыкамі.

Аліну і Паўла затрымалі ў снежні 2019 года ў Міжнародным аэрапорце Катманду. У іх знайшлі 6 кг какаіну схаванага ў зімовых куртках. З 21 снежня 2019 гродзенцы знаходзіліся пад арыштам. Беларусы настойвалі, што яны не ведалі пра какаін і пагадзіліся правесці рэчы, думаючы, што ўнутры медычныя прэпараты. За працу ім запрапанавалі $ 2000.

Беларусам далі мінімальнае пакаранне, бо за такое злачынства у Непале наказваюць заключэннем ад 15 да 25 гадоў, а таксама штрафам ад $ 4400 да $ 22 000.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024