Горад

На вуліцы Савецкай закрываецца крама «Ратушный»

Краму «Ратушный» закрыюць у канцы чэрвеня. Кафетэрый ужо не працуе з 1 чэрвеня. Прычына закрыцця — стратнасць аб’екта.

«Ратушный» — гэта філіял Гандлёвага дома «Баторыя», які належыць дзяржаўнаму прадпрыемству «ГроднаГандальСервіс». Памяшканні пад крамы і кафетэрый арандаваліся ў УЖРЭП Ленінскага раёна. Зараз уласнік будзе шукаць новага арандатара.

Гандаль гаспадарчымі таварамі пераедзе ў невялікае памяшканне побач з крамай «Баторыя», дзе раней была крама «Связной», піша «Вечерний Гродно».

Раней таксама з-за стратнасці закрылася найстарэйшая гродзенская цырульня, якая знаходзілася ў тым самым будынку.

Што было раней у гэтым будынку?

Крама «Ратушный» знаходзіцца па адрасе вул. Савецкая, 1. Пры каралі Стэфане Баторыі на гэтым месцы знаходзілася карчма. У XVIII стагоддзі - палац Сангушак, які пазней перайшоў да Антонія Тызенгаўза. У сутарэннях будынка знаходзіліся гродзенскія вінныя паграбы, а зараз — прыватная пякарня.

На пачатку ХХ стагоддзя ў будынку былі жылыя кватэры, крамы абутку, бакалеі і каланіальных тавараў, аптэка Клінкаўштэйна, банкаўская кантора, а таксама фотамайстэрня Лейбы Гельгора.

У міжваенны перыяд тут знаходзілася прадстаўніцтва фірмы «Зінгер», крама адзення «Мадэрн», крама ровараў і матацыклаў, радыё-фотапаратуры і электратавараў, а таксама турбюро «Орбіс».

У савецкія часы тут адкрылі дыетычную сталовую, а пасля краму «Игрушки».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024