Людзі і справы

У Гродне паставяць яшчэ адзін помнік ад Панцялеева. Гэтым разам — у гонар генерала

Толькі два праекта было пададзена на конкурс эскізаў помніка генералу Антонаву. Іх аўтары: Анатоль Салятыцкі і Уладзімір Панцялееў. 3 чэрвеня камісія абрала праект Панцялеева. Але эскізны праект трэба дапрацаваць, паведамляе сайт гарвыканкама.

Новы помнік плануюць усталяваць каля ўвахода на тэрыторыю вайсковых могілак па вул. Белуша. Помнік павінен уяўляць сабой бронзавы бюст на гранітным пастаменце. Арыентаваная вышыня бюста — 1 метр, пастамента — каля 3-х метраў. Пераможца конкурса атрымае ганарар 1000 беларускіх рублёў.

Творы гродзенскага скульптара Уладзіміра Панцялеева можна ўбачыць у многіх месцах горада. Сярод іх скульптура Святога Губерта на Савецкай вуліцы, помнік Жану Эмануэлю Жыліберу, пара лебядзей пры ўпадзенні Юрысдыкі ў Гараднічанку і іншыя.

Падзяліцца
Меткі: мастацтва

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024