Навіны

Прэс-служба МУС: Стан здароўя Дзяніса Івашына — здавальняючы

Падчас знаходжання ў карцары ў журналіста Дзяніса Івашына адбыўся сардэчны прыступ. Пра гэта 28 чэрвеня паведаміла маці палітвязня Людміла Івашына, на сваёй старонцы ў Facebook. На 29 чэрвеня стан здароўя Івашына здавальняючы, перадалі ў прэс-службе МУС.

Маці журналіста напісала ў Facebook, што сёння размаўляла з намеснікам кіраўніка гродзенскай турмы. «Стан здароўя Дзяніса на дадзены момант нармальнае, небяспекі не выклікае. Леки ёсць. Запэзніў, што яны ўважліва ставяцца да стана здароўя ўсіх сваіх падапечных. Спадзяюся ўсё будзе добра».

Па словах жонкі Дзяніса Вольгі, гэта быў не сардэчны прыступ. «Нейкія праблемы, але дакладна невядома, якія. Цяжка атрымоўваць інфармацыю з-за кратаў».

Журналіста затрымалі ўвечары 12 сакавіка. У яго дома, на дачы, а таксама ў бацькоў супрацоўнікі КДБ правялі ператрусы. 15 сакавіка Івашына пакінулі пад вартай у ІЧУ на Кірава, 1, на два месяцы. 18 траўня яму працягнулі тэрмін утрымання яшчэ на два месяцы. Дзяніс праходзіць падазраваным па справе па арт.365 КК — умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024