Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Самаізаляцыю для кантактаў першага ўзроўню і падарожнікаў скароцяць да 7 дзён - Hrodna.life - навіны Гродна

Самаізаляцыю для тых, хто з’яўляецца кантактамі першага ўзроўню з хворымі на каранавірус, скароцяць з 10 да 7 дзён. Тое ж датычыць самаізаляцыі для тых, хто прыязджае ў Беларусь з некаторых краін. Змены ўвойдуць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання адпаведнай пастановы Савета Міністраў.

14 ліпеня Савет Міністраў прыняў пастанову № 401, якая уносіць змены ў папярэднія пастановы (ад 8 красавіка 2020 г. № 208 «Аб увядзенні абмежавальнага мерапрыемства» і ад 30 кастрычніка 2020 г. № 624 «Аб мерах па прадухіленні распаўсюджвання інфекцыйнага захворвання»).

Так, людзям, якія адносяцца да кантактаў першага ўзроўню з хворымі на COVID-19, трэба будзе выконваць самаізаляцыю цягам 7 каляндарных дзён з даты апошняга кантакту. Таксама да 7 дзён скараціцца самаізаляцыя для тых, хто прыбыў з краін са спецыяльнага спісу на сайце Мінздароўя, і для тых, хто ехаў праз гэтыя краіны транзітам.

Патрабаванне аб часовым прыпыненні перасячэння мяжы на ўезд у Беларусь для замежнікаў не будзе распаўсюджвацца на замежнікаў, якія прыязджаюць у Беларусь для вучобы і паступлення (трэба будзе прад’явіць адпаведныя дакументы), для вакцынацыі, а таксама на грамадзян Расіі, якія прыехалі ў Беларусь з Калінінградскай вобласці цягніком без перасадак.

Для пацверджання адсутнасці COVID-19 замежнікам, старэйшым за 6 гадоў, падыдзе арыгінал ці копія медыцынскай даведкі на папяровым носьбіце або ў электронным выглядзе, у тым ліку ў сістэме «Падарожнічаю без COVID-19». Грамадзяне дзяржаў - членаў ЕАЭС, старэйшыя за 6 гадоў, будуць прад’яўляць адмоўны вынік даследавання на COVID-19 з мабільнага дадатка «Падарожнічаю без COVID-19».

Пастанова ўступіць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання на партале pravo.by. На момант публікацыі яго там яшчэ не было.

Чытайце таксама: