Людзі і справы

Спрачаліся 7 месяцаў. Завяршыўся суд аб рамонце трубы паміж 89-гадовай гродзенкай і вадаканалам

Пасля сямі месяцаў разглядаў цана за рамонт вадаправода для адзінокай пенсіянеркі паменшылася з 1877 да 1503 рублёў. Гродзенскі абласны суд пакінуў рашэнне суда Кастрычніцкага раёна без зменаў.

Рахунак за рамонт вадаправода на 1877 рублёў 89-гадовая Марыя Ківер атрымала ў траўні 2020 года. Яна аддала ўсе грошы, якія мела — 900 рублёў, але не змагла пагасіць гэтую суму. У студзені 2021 года Гроднаводаканал падаў пазоў у суд. У выніку пенсіянерцы дазволілі недаплачваць 374 рубля з-за парушэння правоў спажыўца і прызначылі маральную кампенсацыю ў 200 рублёў.

Пракурор адклікаў пратэст

23 жніўня Гродзенскі абласны суд разгледзеў апеляцыі бакоў на рашэнне суда Кастрычніцкага раёна. Водаканал настойваў на поўным пагашэнні выдаткаў, абарона Ківер прасіла павялічыць памер маральнай кампенсацыі.

Апеляцыйны пратэст на рашэнне суда першай інстанцыі падаў таксама намеснік пракурора Гродна Аляксандр Южык. Ён палічыў, што бабулі паменшылі доўг незаконна. На працэсе высветлілася, што пракуратура вырашыла гэты пратэст адклікаць.

Сталая жанчына папрасіла слова падчас паседжання. Яна ўспомніла, як сем месяцаў правяла без вады і паскардзілася на якасць рамонту.

«Я хачу, штоб мяне аставілі ў пакое з гэтай вадой. Дайце мне спакойна умярэць», — звярнулася Марыя Ківер да суддзяў.

Абласны суд не стаў задавальняць скаргі бакоў і пакінуў рашэнне без зменаў. Яно ўступіла ў сілу.

Першапачаткова доўг за рамонт трубы складаў 977 рублёў, пасля рашэння суда — 603 рубля. З улікам сумы кампенсацыі ад Гроднавадаканалу (200 рублёў) расходы пенсіянеркі скарацяцца да 403 рублёў.

Аддала ўсё «грабавыя»

Аварыя, з-за якой 89-гадовая Марыя Ківер трапіла ў суд, здарылася ў кастрычніку 2019 года. Пад праезнай часткай пацякла труба. Аказалася, што вадаправод знасіўся на ўчастку, які вядзе ад цэнтральнай сеткі да прыватнага дома пенсіянеркі. Паводле беларускіх законаў рамонт у гэтым выпадку аплачвае спажывец.

Бабуля з такім падыходам не пагадзілася, і ў яе адключылі ваду. Праз сем месяцаў яна ўсё-ткі вырашыла мяняць трубу. Аддала за яе грошы, якія трымала на пахаванне. Зараз, па яе словах, на доўг атрымоўваецца адкладаць па 10−20 рублёў у месяц. Пенсія ў 400 рублёў ідзе на камунальныя, ежу і лекі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024