За месяц памежнікі не пусцілі ў Літву з Беларусі крыху больш за 2000 парушальнікаў мяжы, паведамляе delfi.lt са спасылкай на памежную службу.

3 верасня мігрантаў, якія спрабавалі незаконна трапіць у краіну, было 10, паведаміла літоўская Служба аховы дзяржмяжы. Рашэнне разварочваць парушальнікаў мяжы ў Літве прынялі 3 жніўня. Таксама ў краіне быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі. На мяжы з Беларуссю вырашылі будаваць агароджу.

З пачатку 2021 года ў Літву праз мяжу з Беларуссю трапіла больш за 4100 мігрантаў. Іх размяшчалі ў спецыяльных лагерах для ўцекачоў, дзе ўзнікалі канфлікты. Чыноўнікі Літвы называюць павелічэнне незаконнай міграцыі гібрыднай агрэсіяй з боку Беларусі. У сувязі з гэтым у краіне аб’яўлена надзвычайная сітуацыя. Таксама ў жніўні на тры месяцы надзвычайнае становішча ў сумежных з Беларуссю раёнах ўвяла Латвія.

Рашэнне аб увядзенні надзвычайнага становішча ў прымежных з Беларуссю населеных пунктах 2 верасня прыняў і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. З пачатку студзеня да канца жніўня ў Польшчы зафіксавалі больш за 3700 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з іх больш за 3300 — у жніўні. 2400 такіх спробаў спынілі, расказаў пастаянны прадстаўнік Польшчы пры Еўразвязе Анджэй Садош на слуханнях у Еўрапарламенце 2 верасня.

Чытайце таксама: Белорусам изменили правила выезда: на работу и учебу теперь будут выпускать чаще