Город

У Гродне на аўкцыён выставілі ўчасткі каля вадаёмаў на Рэпіна і Курчатава

Горад прапануе інвестарам арганізаваць каля сажалак гандлёва-забаўляльную зону. Права арэнды участкаў на вуліцах Рэпіна і Курчатава выставілі на таргі.

Будзе зона адпачынку з безбар’ерным асяроддзем

На беразе могуць з’явіцца гандлёвыя кропкі або пункты пракату. Пераможца павінен размясціць тут «нестацыянарны гандлёвы аб’ект», гэта значыць палатку, кіёск або любую іншую пабудову без падмурка. Яе знешні выгляд трэба ўзгадніць з гарвыканкамам.

Па ўмовах аўкцыёну, можна весці гандлёва-забаўляльную дзейнасць — напрыклад, прадаваць ежу, арганізаваць атракцыён або пракат. Будучых арандатараў абавязалі ўладкаваць у новым месцы адпачынку безбар’ернае асяроддзе.

Пры адным пакупніку аўкцыёну не будзе

Выкупіць права арэнды можна на тры гады. На вуліцы Рэпіна выдзелілі 379 квадратных метраў, пачатковая цана лота — 1122 рубля. На Курчатава можна арандаваць 292 квадратных метра, таргі стартуюць з 864 рублёў. Участкі прылягаюць непасрэдна да вадаёмаў.

Аўкцыён правядуць 5 кастрычніка 2021. Каб ён адбыўся, на кожны лот павінна прэтэндаваць як мінімум два ўдзельнікі.

Сажалка на Рэпіна памятае Панятоўскага

Вадаёмы на Рэпіна і Курчатава былі папулярныя ў савецкія гады, але ў 2000-я змялелі і прыйшлі ў запусценне. У 2019−2020 годзе пасля скаргаў гараджан іх аднавілі — падсыпалі, пачысцілі дно і выклалі гідраізаляцыйнай плёнкай. На вуліцы Курчатава адзін з двух вадаёмаў прыйшлося засыпаць: аднаўляць яго апынулася занадта дорага.

Сажалка на вуліцы Рэпіна вядомая сваёй гісторыяй. Яна існавала яшчэ пры Рэчы Паспалітай. Тады тут была летняя рэзідэнцыя караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Краязнаўцы мяркуюць, што гэтая тэрыторыя не была закрытай. У гістарычных крыніцах ёсць сведчанні аб тым, што «парк Аўгустова» быў адным з любімых месцаў адпачынку гродзенцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024