Новости

У верасні ў Гродне плануюць рамонты на 14 вуліцах. Шукайце сваю ў спісах

Дзе ў верасні ў Гродне завершаць дарожныя працы, а ў якіх дварах нарэшце пакладуць асфальт, расказаў «Гродзенскай праўдзе» намеснік дырэктара КУП «Рамбудаўтадор» Юрый Лапцеў.

У найбліжэйшы час пачнуць укладваць асфальт па адрасах:

  • вул. Камарова, 22, 22а, 24,
  • вул. Багуцкага, 2, 2а, 4−10,
  • вул. Горкага, 88,96,
  • вул. Курчатава, 9, 11,13,
  • вул. Урублеўскага, 43.

У верасні адрамантуюць асфальт на вуліцах:

  • Акадэмічная,
  • Батанічная,
  • Асфальтавая,
  • Чырвонапартызанская,
  • Маладзёжная,
  • на скрыжаванні вул. Багуцкага-Дамброўскага.

Уладкаванне штучных няроўнасцяў, ходнікаў, астраўкоў бяспекі з зонамі пасадкі і высадкі дзяцей у верасні завершаць на вуліцах:

  • Пестрака,
  • Серафімовіча,
  • Шчорса.

Тактыльная папераджальная плітка для зручнасці людзей з аслабленым зрокам і з парушэннем апорна-рухальнага апарата з’явіцца толькі ў адным месцы — на прыпыначных пунктах «аўтавакзал» у абодвух кірунках.

Асфальт адновяць і там, дзе цяпер мяняюць цеплавыя інжынерныя сеткі перад восеньска-зімовым перыядам. Гэта здарыцца пасля поўнага завяршэння земляных работ.

Што ўжо зроблена

Асфальтаванне двароў цалкам завяршылі па адрасах:

  • БЛК, 20, 22,
  • Камарова, 4, 8, 10, 14−20,

Ніжні пласт асфальту паклалі на вул. К.Маркса, 3, 5а, 7, 9 і 11.

Штучныя няроўнасці, тратуары і астраўкі бяспекі ўладкавалі на вуліцах:

  • 17 верасня,
  • Курчатава,
  • Перамогі,
  • Савецкіх пагранічнікаў,
  • Пралетарская,
  • Брыкеля,
  • Кабяка.

У ліпені-жніўні КУП «Рамбудаўтадор» завяршыла рамонт дарогі па вуліцах:

  • Рэпіна,
  • Шчорса,
  • Цітова,
  • Каліноўскага,
  • Камунальная,
  • Камсамольская,
  • Гожская,
  • Пралетарская,
  • на завулку Даватара.

У першым паўгоддзі 2022 года ў Гродне пры добрых умовах надвор’я збіраліся адрамантаваць больш за 20 дарог, а за 2022 год — 150 двароў. У іх трэба мяняць дарожнае пакрыццё і прыводзіць у парадак пешаходныя сувязі. Да 1 ліпеня ў Гродне планавалі адрамантаваць 51 двор.

Раней палічылі, што на рамонт 500 двароў, якім ён спатрэбіцца, у Гродне сыдзе 3,5 гады. Акрамя суцэльнага асфальтавання, летам на вуліцах горада праводзілі і ямачны рамонт. Ён ахапіў 1,5 тыс. кв. м. дарожнага палатна ў Кастрычніцкім раёне.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024