Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Гродзенскі аўтапарк змяніў расклад руху двух аўтобусных маршрутаў, а таксама перайменавалі чатыры прыпынкі - Hrodna.life - навіны Гродна

Расклад руху аўтобуса № 35 (Тарусічы — Райсельгазтэхніка) зменіцца з 29 студзеня. Пра гэта паведаміў Аўтобусны парк Гродна. Змена датычыць вечаровых рэйсаў па працоўных днях.

Аўтобус будзе ездзіць пазней, каб школьнікі, якія навучаюцца ў другую змену, маглі даехаць дадому ў мікрараён Баранавічы, патлумачыў «Вечерний Гродно».

Акрамя гэтага, з 26 студзеня змянілі расклад аўтобуса № 52 («Вішнявец 5 — Заводакіраванне ААТ „Гродна Азот“»). Актуальны расклад аўтобусаў можна праверыць у ZippyBus.

Змянілі назвы чатырох прыпынкаў

Для больш эфектыўнага інфармавання пасажыраў 24 студзеня змянілі назвы чатырох прыпынкаў.

  • «ГАП № 2 (на вул.Пучкова ў дзвух накірунках) змянілі на «Вуліца Усава»;
  • «Кафэ «Рамантыка» (на вул.Горкага) змянілі на «Дом навукі і тэхнікі»;
  • «Аўтатранс № 9» (на вул.Карскага ў дзвух накірунках) змянілі на «Вуліцу Куйбышава»;
  • «Магазін» (на вул.Садакова) змянілі на «Сярэдняя школа № 35».

Чытайце таксама: Рейсы для азотовцев отменили из-за нарушений масочного режима — его заменят городским автобусом