Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

З карэліцкага гадавальніка на ператрымку аддалі 114 жывёл. Яшчэ 70 засталіся там - Hrodna.life - навіны Гродна

Валанцёры з Гродна, Ліды і Мінска забралі на часовую ператрымку лабрадораў, мальтыйскіх балонак, чыхуахуа, ёркаў, чубатых, французскіх бульдогаў - усяго 114 жывёл са стыхійнага гадавальніка ў Карэлічах. З іх 32 патрапілі ў Гродна. Яшчэ 70 застаюцца ў заводчыцы. Сабакі, якіх выратавалі валанцёры, зарэгістраваныя ў Расіі і Украіне. На дзяўчыну, якая расказала пра жаласны стан гадавальніка, уладальніца сабак напісала заяву.

Што адбываецца з жывёламі зараз?

Сярод сабак, якіх забралі у Гродзенскае грамадскае аб’яднанне абароны жывёл «Преданное сердце», шмат сляпых і старых, знясіленых, распавяла Hrodna.life дырэктарка Гродзенскага кіналагічнага абласнога цэнтра «САТУРН» Анжаліка Сіднева. Заводчыкі і жыхары Гродна ўжо тэлефануюць у арганізацыю, каб забраць жывёл сабе, але, як адзначае Анжаліка, сабак немагчыма перадаць на пастаяннай аснове. Яны з’яўляюцца «рэчавымі доказамі» і ўласнасцю заводчыцы. Валанцёры пакуль не ведаюць як паступаць, бо баяцца, што заводчыца з Карэлічаў можа падаць у суд аб вяртанні жывёл, кажа Сіднева.

Зараз праходзіць пачатковы этап разбору, валанцёры і прадстаўніца Кіналагічнага таварыства правяраюць чыпы і клеймы сабак. У асноўным жывёлы зарэгістраваныя ва Украіне ці Расіі.

Пра заводчыцу стыхійнага гадавальніка з Карэлічаў ніхто не ведаў, бо яна не ўдзельнічала ў спецыяльных конкурсах для сабак, у клубах для заводчыкаў не складалася, распавяла Анжаліка Сіднева. Іншыя заводчыкі з вобласці ведаюць адзін аднаго і шакаваныя тым, што адбылося.

Як стала вядома пра сабаках з стыхійнага гадавальніка?

Наваградчанка Аліна распаўсюдзіла ў інтэрнэце відэа з гадавальніка ў Карэлічах у канцы студзеня. Пра гадавальнік яна даведалася, знайшоўшы аб’яву на сайце «Куфар» аб продажы ёрка амаль у 10 разоў танней за звычайную цану — 50 рублёў супраць 450.

Некаторыя сабакі ў гадавальніку спалі на снезе, не было місак для вады і ежы. Дзяўчына змагла забраць з гадавальніка трох самых запушчаных сабак — з пролежнямі, траўмаваным вокам і знясіленнем. Сабака, якога Аліна купіла, у тры гады важыў усяго 900 грам. Гэта ў два разы менш за нармальную вагу.

Дзяўчына планавала падаць у міліцыю заяву на жорсткае абыходжанне з жывёламі. Аднак прадстаўнікі крымінальнага вышуку самі прыйшлі да яе дадому і паведамілі, што на яе і яе знаёмых ужо пададзеная заява. Яны нібыта праніклі на чужую тэрыторыю, скралі 29 сабак і 9 мяшкоў корму. Заводчыца ацаніла шкоду на 30 тысяч еўра. Зараз ідзе разбіральніцтва.

5 лютага па заяве суседзяў і валанцёраў міліцыя апісала сабак са стыхійнага гадавальніка. Жывёл разабралі валанцёры з Гродна, Мінска, Ліды. Частку жывёл забралі на ператрымку валанцёры з гродзенскага «Преданного сердца».

Усе 32 сабакі, якія трапілі ў Гродна, агледжаныя ветэрынарамі: жывёлы знаходзяцца ў жаласным стане, многім патрабуецца сур’ёзная ветдапамога, у тым ліку хірургічная, асабліва па стаматалогіі, паведамляюць сацсеткі таварыства «Преданное сердце». Валанцёры з Ліды не змаглі пракаментаваць сітуацыю, бо ідзе разбіральніцтва.

Як дапамагчы?

На сённяшні дзень «Преданному сердцу» патрабуецца дапамога з аплатай ветэрынарных паслуг. 32 сабакі знаходзяцца на адказным захоўванні ў арганізацыі.

Дапамагчы фінансава можна праз АРІП: дабрачыннасць — абарона жывёл — Преданное сердце (код 241 285). У полі прозвішча, імя валанцёры просяць пазначыць нумар збору — «422» ці проста напісаць «Карэлічы».