«Калі вы сваім выглядам правакуеце», вас могуць спыніць на вуліцы для праверкі тэлефона. Кіраўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Разянкоў распавёў, для чаго праводзяць вобшукі ў кватэрах, а таксама, што можна лічыць экстрэмізмам. На прэс-канферэнцыі галоўнага мілцыянта вобласці пабываў «Вечерний Гродно».

“Да найбольш актыўных падпісчыкаў будуць прыходзіць з вобшукам”. Галоўны міліцыянт Гродзеншчыны распавёў, што будуць рабіць з падпісчыкамі “экстрэмісцкіх” каналаў
Дзмітрый Разянкоў. Крыніца: Belta.by

Што могуць лічыць эстрэмізмам

Экстрэмізмам можна лічыць заклікі да прычынення цялесных пашкоджанняў, расказаў Разянкоў. Менавіта за такія заклікі тэлеграм-каналы прызнаюць экстрэмісцкімі. Гэта дае магчымасць «працаваць» з падпісчыкамі гэтых каналаў. Што гэта значыць, Разянкоў не ўдакладніў.

Абяцаюць «разбірацца індывідуальна»

«Калі чалавек падпісаўся па глупстве, спатыкнуўся, у яго была магчымасць адпісацца ад канала, але ён гэтага не зрабіў, але ў супольнасці ён не ўдзельнічае, прыцягваць яго да адказнасці - не зусім правільна. Таму ў кожным выпадку індывідуальна будзем разбірацца. Рабіць чалавека без віны вінаватым ніхто не будзе. Але калі ён наўмысна, карысна гэтым займаўся, да яшчэ і атрымоўваў за гэта сродкі, павінен панесці адсказнасць», — сказаў Разянкоў.

Да каго прыходзяць да дому

Па словах Разянкова, у супрацоўнікаў органаў ёсць падставы правесці вобшук у «найбольш актыўных падпісчыкаў», каб знайсці сведчанні «іншых злачынстваў». Разянкоў адзначыў, што ў кватэрах такіх людзей ёсць «бчбшная» сімволіка, а ў прыватных перапісках яны пішуць заклікі да звяржэння дзеючай улады.

Ці могуць супрацоўнікі міліцыі спыніць на вуліцы для праверкі тэлефона

«Каб спыніць чалавека для праверкі тэлефона, патрабуюцца важкія падставы. Проста так гэта рабіць ніхто не будзе. Але калі ёсць падставы, што вы здзейснілі правапарушэнне, альбо ў нас ёсць пра нейкая інфармацыі, альбо вы сваім выглядам правакуеце, даёце падставу, абавязкова праверым» — сказаў Разянкоў.