У Гродзенскай вобласці 19 лютага парывы ветру дасягалі 18 м/с. У службу МНС паступіла дзевяць паведамленняў аб падзенні дрэваў. Шэсць з іх упалі на праезжую частку, адно на лінію электраперадач, адно на легкавы аўтамабіль і яшчэ адно на тэрыторыю дзіцячага садка ў Гродне.

Што яшчэ пацярпела ад ветру ў Гродне

Вецер перакуліў навес на прыпынку грамадскага транспарту «Тэатр лялек» на вуліцы Дзяржынскага. Таксама пацярпела канструкцыя са сцягамі на вуліцы Стэфана Баторыя. На Савецкай плошчы вецер пашкодзіў адзін стэнд.

У дварах на вуліцы Вольгі Солавай вецер паламаў дрэвы.

Без электрычнасці засталося восемь населеных пунктаў. Што моцны вецер яшчэ пашкодзіў на Гродзеншчыне
Паламаныя дрэвы ў мікрараёне Фарты. Фота: Чытачы Hrodna.life

Таксама паламаныя дрэвы заўважылі на вуліцы Гарнавых. А ў дварах на вуліцы Цітова дрэва вырвала з карнямі.

Без электрычнасці засталося восемь населеных пунктаў. Што моцны вецер яшчэ пашкодзіў на Гродзеншчыне
Пацярпелы легавы аўтамабіль. Крыніца: grodno.mchs.gov.by

На вуліцы Паповіча паламанае ад ветру дрэва пагнула агароджу Сярэдняй школы № 12.

Таксама вецер паламаў дрэвы побач з Гімназіяй № 5.

На вуліцы Вясёлай у раёне «Хімвалакна» вецер разбурыў навес для аўтамабіляў.

Без электрычнасці засталося восемь населеных пунктаў. Што моцны вецер яшчэ пашкодзіў на Гродзеншчыне
Крыніца: «АвтоГродно».

На скрыжыванні вуліцы Белуша і Румлёўскага праспекта вецер разгарнуў светлафор. А на трасе М6, побач з развязкай на Брузгі, вецер сарваў дарожны знак.

Па дарозе ў накірунку вёскі Гібулічы на дарогу ўпала дрэва.

Без электрычнасці засталося восемь населеных пунктаў. Што моцны вецер яшчэ пашкодзіў на Гродзеншчыне
Крыніца «АвтоГродно».

З-за падзення дрэваў на лініі электраперадач восем населеных пунктаў засталіся без электрычнасці. Для аднаўлення энэргазабеспячэння задзейнічалі дзевяць аварыйных брыгад электрасетак.

У рэгіёне супрацоўнікі МНС дапамагаюць распілоўваць дрэвы і здымаць дэфармаваныя і сарваныя канструкцыі.