Навіны

У гродзенскім АМАПе — новы камандзір. Яму забаронены ўезд у Літву, Латвію і Эстонію

Падраздзяленне АМАП ўзначаліў Юрый Насеня. Раней ён быў намеснікам камандзіра АМАП, паведамляе Telegram-канал «Право имеют» са спасылкай на міліцыю Гродна. Яго папярэднік Віктар Краўцэвіч пайшоў на павышэнне — стаў камандзірам спецпадраздзялення «Алмаз».

Начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Разянкоў прадставіў яго калектыву, адзначыў «каласальны шматгадовы вопыт працы ў спецпадраздзяленні» Насені і акрэсліў «кола важных задач, якія маюць адбыцца». Якіх менавіта — не назвалі.

Юрый Насеня — ураджэнец Брэсцкай вобласці. Пачаў сваю кар’еру ў органах унутраных спраў у 1998 годзе, калі прыйшоў на службу міліцыянтам АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама. З 2005 па 2018 год служыў на розных пасадах кіруючага складу. У 2018-м стаў намеснікам камандзіра АМАП.

Указам прэзідэнта Юрый Насеня узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» і «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку». 25 сакавіка 2021 года Літва, Латвія і Эстонія распаўсюдзілі санкцыі на 118 грамадзян Беларусі. Гэта людзі, якія ўдзельнічалі ў фальсіфікацыі на выбарах ці рэпрэсіі супраць народа. Ім забаронена ўязджаць на тэрыторыю краін Балтыі. Сярод іх быў і Юрый Насеня. Таксама ён з’яўляўся ў Telegram-каналах, якія дэананімізавалі сілавікоў, звязаных з рэпрэсіямі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024