Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Камандзір гродзенскага АМАП Віктар Краўцэвіч пайшоў на павышэнне. Цяпер ён камандзір "Алмаз" - Hrodna.life - навіны Гродна

Новага камандзіра палкоўніка міліцыі Віктара Краўцэвіча прадставілі асабоваму складу спецыяльнага падраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» 2 студзеня 2022 года. Пра гэта рэдакцыя Hrodna.life даведалася з часопіса «Спецназ» за студзень/люты.

Прадставіў новага камандзіра міністр унутраных спраў Іван Кубракоў. Ён адзначыў, што раней 48-гадовы Краўцэвіч быў камандзірам АМАП УУС Гродзенскага аблвыканкама, а да гэтага «многія гады прысвяціў «Алмазу». Хто стане новым камандзірам АМАП у Гродне, пакуль невядома.

Спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» (СПБТ «Алмаз») — антытэрарыстычнае спецпадраздзяленне Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. Яго звязваюць з барацьбой з апазіцыяй з 2002 года — напрыклад, знікненнем журналіста Дзмітрыя Завадскага, затрыманнем Аляксандра Казуліна ў 2006 годзе і збіццём Уладзіміра Някляева ў 2010-м. Байцы падраздзялення ўдзельнічалі ў разгоне масавых акцый пратэсту і ў 2020-м.

Віктар Краўцэвіч — уладальнік крапавага берэта. Гэта вышэйшая форма адзначэння ваеннаслужачых падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў МУС. Ён пачынаў службу ў 1995 годзе з пасады міліцыянта. Камандзір асаблівага атрада асабіста бываў на акцыях пратэсту, не хаваў свой твар і сам затрымліваў людзей. У снежні 2020 года яго ўзнагародзіў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Краўцэвіч сведчыў у судзе па крымінальных справах. Прыходзіў у магазін «Адметнасць» і рэдакцыю Hrodna.life. Праводзіў гутаркі з гродзенцамі падчас навагодніх мерапрыемстваў 2020−2021 года.

У Цэнтральнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю Чэхіі грамадзянін Беларусі падаў заяву аб катаваннях з боку беларускіх сілавікоў. Адвакат пацярпелага распавёў, што ў справе фігуруе начальнік гродзенскага АМАП Віктар Краўцэвіч, паведаміла «С**бода».

Да гэтага камандзірам СПБТ «Алмаз» з 2010 года быў палкоўнік міліцыі Віктар Зураеў.

Чытайце таксама: Выбар АМАПа Гродна: як перастаць бегаць за медалямі і прымусіць усіх цябе ненавідзець