Навіны

Дзяржзакупкі: рамонт Румлёўскага маста можа працягнуцца да 20 красавіка

Рамонт маста па праспекце Кляцкова ў Гродне можа доўжыцца да 20 красавіка, а не да 1 красавіка, як планавалі раней. Такая інфармацыя з’явілася на сайце дзяржзакупак. У планах — дэмантажныя працы нізавой і верхавой часткі і падрыхтоўка існуючых асноваў пад пакрыццё.

У дакументах прапісаныя 18 відаў работ. У асноўным яны ўключаюць разборку элементаў тратуараў і розныя працы з імі.

Дзяржзакупку праводзіць Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка з 18 лютага па 6 сакавіка. Кошт — 245 224 рублёў з бюджэту. Пазначаны тэрмін пастаўкі - з 21 сакавіка па 20 красавіка. Гарантыя на мост складзе два гады.

Таксама да 15 лютага шукаюць фірму для фрэзеравання (механічная апрацоўка рэзаннем — Hrodna.life) дарожнага палатна нізавой часткі моста. Каштуе гэта 33 938,84 рублёў. Работы павінны завяршыць да 11 сакавіка.

Рамонт планавалі скончыць да 1 красавіка

Рамонт маста пачалі 10 студзеня 2022 года. 16 лютага гарвыканкам паведаміў, што мост цалкам закрываюць да 1 красавіка. Гэта звязана з тым, што падчас рамонтных работ выявілі некаторыя дэфекты, якія стала магчымым убачыць толькі пасля разбору часткі будаўнічых канструкцый. Грамадскі транспарт паехаў па-іншаму, некалькі маршрутаў тралейбусаў часова прыбралі. У першыя дні пасля закрыцця ў горадзе ў гадзіны пік былі шасцібальныя заторы, затор да Усходняга моста пачынаўся з трасы М6, а цэны на таксі былі ў 1,5−2 разы вышэй, чым звычайна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024