Навіны

«Калі не забяспечана таямніца, то гэта не галасаванне». Якія парушэнні былі ў Гродне ў першы дзень рэферэндуму

Датэрміновае галасаванне на канстытуцыйным рэферэндуме пачалося 22 лютага. У першы дзень яўка на Гродзеншчыне была самай нізкай з усіх абласцей — 4,14%. На выбарчых участках ужо адбываюцца парушэнні: на кабінках няма шторак, на ўчастка няма незалежных назіральнікаў, а студэнтаў і бюджэтнікаў заганяюць на датэрміновае галасаванне.

Як заганяюць на датэрміновае галасаванне

Супрацоўнікаў ААТ «Гродна Азот» гатовыя адпусціць з працы на дзве гадзіны раней, калі яны прагаласуюць датэрмінова. Тых, хто жыве ў інтэрнатах, просяць больш настойліва, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Таксама ў першы дзень датэрмінова галасавалі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа.

«Датэрміновае галасаванне гэта мажлівасць шматлікіх фальсіфікацый. Калі чалавек прыходзіць галасаваць датэрмінова, то ён можа прыйсці і на наступны дзень. Так званая „карусель“. Пры чым назіральнік не можа паглядзець, наколькі чалавек адпавядае спісу, бо забаронена падыходзіць да сталоў камісіі», — распавёў Hrodna.life Сяргей Верамеенка, які каардынаваў назіранне ў Гродне на папярэдніх выбарах.

Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага палітэхнічнага каледжа на ўчастку для галасавання. Крыніца: www.sb.by

«Прымусовае галасаванне забаронена ў Беларусі. Яно добраахвотнае і кожны ідзе згодна свайму жаданню. Cтудэнты, вайскоўцы, людзі абмежаваныя воляй заўсёды былі самыя неабароненыя. Напрыклад, студэнтаў ганялі на датэрміновае галасаванне пад пагрозай высялення з інтэрнату. Тое ж самае вайскоўцы. Я памятаю сам, як нас у савецкім войску ганялі, — расказаў Сяргей Верамеенка. — Быў выпадак на адным з участкаў, што людзей, якія адбывалі „хімію“, проста вялі шэрагам, а сзаду ішоў чалавек у форме і нёс стос пашпартоў».

За першы дзень ужо былі парушэнні

«Самае галоўнае парушэнне — недапушчэнне незалежных назіральнікаў. Асноўную масу не дапусцілі пад рознымі маркамі. Кагосці нават затрымлівалі. Хто прыходзіць і звяртае ўвагу, таго адразу затрымліваюць і праводзяць размову. Гэта тое, што адпрацоўвалі раней, і тое, што будуць выкарыстоўваць. Ціск будзе павялічвацца і ў нядзелю будзе апагей», — лічыць Сяргей Верамеенка.

На шматлікіх участках для галасавання ў Гродзенскай вобласці адсутнічаюць фіранкі. Гэта адно з асноўных парушэнняў прынцыпа таемнасці галасавання. Яно дазваляе камісіі і іншым выбаршчыкам, якія стаяць у чарзе, паглядзець, як галасуе чалавек.

«Галасаванне павінна быць таемным. Адсутнасць фіранак на кабінках мы фіксавалі яшчэ ў 2020-м годзе. Тады казалі, што каранавірус і гэта такі клопат пра здароўе. Дык тады ўвогуле навошта праводзіць галасаванні. Бо гэта парушае закон аб выбарах. Калі не забяспечана таямніца галасавання — гэта не галасаванне», — сказаў Сяргей Верамеенка.

У Гродзенскай вобласці яўка 4,14%, а якая ў іншых

У Гродзенскай вобласці самая малая яўка выбарнікаў на участкі - 4,14%. Яўка ў іншых абласцях:

Гомельская — 8,75%;

Мінская — 6,38%;

Віцебская — 6,37%;

Брэсцкая — 6,26%;

Мінск — 5,58%;

Магілёўская — 5,08%.

Агулам па краіне яўка выбаршчыкаў склала — 6,19%, паведаміў ЦВК.

Хто з гродзенскіх чыноўнікаў прагаласаваў у першы дзень

У першы дзень датэрміновага галасавання прагаласаваў першы намеснік старшыні аблвыканкама Юрый Валеваты, намеснікі старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк і Віталій Нявера. Таксама прагаласаваў выконваючы абавязкі галоўнага трэнера ХК «Нёман» Андрэй Коршунаў і намесніца старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі «Белая Русь» Святлана Варяніца.

Святлана Варяніца на ўчастку для галасавання. Скрыншот з Instagram.

На рэферэндум вынесена толькі адно пытанне: ці прыемаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь? Варыянты адказу: «за» і «супраць». Дзяржаўны сродкі масавай інфармацыі і дзяржаўныя ўстановы праводзяць актыўную агітацыю за тое, каб галасавалі «за» і датэрмінова.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024