Навіны

На Ажэшкі спілавалі старыя каштаны. Ці высадзяць замену?

У час рамонту вуліцы Ажэшкі на ёй спілавалі старыя каштаны. На адным з бакоў праезнай часткі пачалі мяняць камунікацыі і дзеля гэтага высеклі дрэвы. Прадугледжана, што ў межах добраўпарадкавання высадзяць замену, паведаміў тэлеграм-канал «Urban Hrodna».

Спілованыя каштаны на вуліцы Ажэшка. Крыніца: Тэлеграм-канал «Urban Hrodna»

Комплекснае добраўпарадкаванне на вуліцы Ажэшкі пачалі ў студзені 2022 года. Яно адбываецца на ўчастку паміж вуліцай Леніна і прывакзальнай плошчай. Паводле плану павінны адрамантаваць і часткова замяніць усе наземныя і падземныя камунікацыі. Пасля — памяняць асфальт, высадзіць новыя дрэвы, хмызнякі і кветкі.

Рух па гэтым фрагменце вуліцы Ажэшкі перакрыты з 21 лютага да 29 красавіка 2022 года.

Хворыя каштаны планавалі ратаваць

У 2020 годзе па праграме Еўрасаюза «Латвія, Літва, Беларусь» у Гродне планавалі рэалізаваць праект «Эфектыўныя экалагічныя рашэнні на памежных тэрыторыях». Яго мэтай было абараніць каштаны ад молі пястранкі, якая шкодзіла гарадскім дрэвам. У Гродне ёю былі заражаны каля 2000 дрэваў. Цану праекта для Гродна ацэньвалі амаль ў € 400 тыс.

Вуліца Ажэшкі 1975 год. З калекцыі паштовак. Крыніца: oldgrodno.by

Як каштаны сталі візітоўкай Гродна

Каштаны ў Гродне пачалі саджаць пры старасце Антоніі Тызенгаўзе. У гэтым прымаў удзел запрошаным ім з Францыі батанік Жан Эмануэль Жылібер. У спальным раёне на вуліцы Рэпіна некаторыя каштаны з выразна сфармаванай кронай пражылі 250 гадоў, перш чым іх спілавалі. Каля 150 год пратрымаўся «каштан Ажэшкі».

Зараз некалькі самых старых каштанаў можна знайсці ў парку Жылібера, паблізу — у даліне ручая Юрыздыкі каля вуліцы Міцкевіча, а таксама ў скверы побач з Савецкай плошчай — сафіеўскія каштаны. Іх саджалі абапал Сафійскага сабору, або Фары Вітаўта. Цэлыя алеі каштанаў пачалі саджаць масава ўжо ў савецкія часы пасля Другой сусветнай.

На фотаздымку 1980-х гадоў каштаны на вуліцы Ажэшкі ўжо былі вялікімі дрэвамі. Крыніца: oldgrodno.by

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024