Навіны

IKEA прыпыняе працу ў Беларусі. Раней яна купляла ў нас тавары на сотні мільёнаў еўра

Шведская кампанія IKEA 3 сакавіка абвесціла, што прыпыняе сваю дзейнасць у Расіі і Беларусі. Прычынай назвалі «разбуральную вайну ва Украіне». Раней у той жа дзень працу ў Расіі і Беларусі прыпыніў шведскі брэнд адзення H&M.

IKEA ілюстратыўнае фота. Крыніца: lifehacker.ru

«Вайна ўжо аказала вялікі ўплыў на людзей. Гэта таксама прыводзіць да сур’ёзных парушэнняў у ланцугу паставак і гандлёвых умовах. Па ўсіх гэтых прычынах групы кампаній вырашылі часова прыпыніць дзейнасць ІКЕА ў Расіі», — напісала кампанія на сваім афіцыйным сайце.

Inter ІКЕА Group прыпыніла ўвесь экспарт і імпарт у Расію і Беларусь. Акрамя гэтага ІКЕА прыпыняе ўсе вытворчыя аперацыі ў Расіі. Гэта тычыцца таксама паставак ад субпадрадчыкаў.

У Беларусі не было крамаў IKEA

Крамаў IKEA ў Беларусі не было. Мэблю і іншыя тавары гэтай маркі прадавалі прыватныя крамы. Прадпрымальнікі перапрадавалі тое, што прывозілі з крамаў IKEA у Расіі. З закрыццём сеткі ў Расіі прывесці новы тавар будзе не магчыма.

Беларусь вырабляла для IKEА сталы і гадзіннікі

IKEA працуе з беларускімі вытворцамі больш за 20 гадоў. За гэты час бізнес-партнёры IKEA інвеставалі ў Беларусь больш за € 250 млн. Мінскі офіс кампаніі ў 2019 годзе працаваў з 12 пастаўшчыкамі. У 2019 годзе аб’ём закупак у Беларусі склаў € 130 млн.

У Беларусі IKEA купляла сталы — іх прадавалі ў 66% крамаў па ўсім свеце, але перадусім на расійскім рынку. Таксама ў Беларусі кампанія купляла мяккую мэблю, насценныя гадзіннікі, многія кампаненты, выказвала цікавасць у сасновай драўніне. Прадукцыю з Беларусі можна было знайсці пад маркамі BRIMNES, VISCHAN, BJURSTA, GRIMHULT.

Калі заснавалі кампанію IKEA

IKEA з’явілася ў 1943 годзе. Цяпер кампанія мае 435 магазінаў у 52 краінах свету. Абарот бізнесу ў 2018 годзе склаў 41,3 млрд еўра. Наведалі крамы 1 млрд чалавек.

Як кажуць прадстаўнікі, паспяховай IKEA робіць асаблівая філасофія і прынцыпы. Гэта шырокі асартымент і продаж спадарожных тавараў. У IKEA хочуць рабіць унікальны прадукт з дэмакратычным дызайнам, які будзе якасным, функцыянальным, даваць задавальненне і рабіць паўсядзённае жыццё прасцей. Пры гэтым хочуць захаваць даступны кошт і беражлівыя адносіны да планеты і людзей.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024