Навіны

Не больш за 60 еўра. У Літве ўвялі абмежаванні на вываз валюты ў Беларусь (абноўлена)

У Літве абмежавалі суму наяўных грошай у еўра, якую можна правозіць праз мяжу ў Беларусь і Расію. Зараз вывезці з сабой можна максімум € 60. Пра гэта 18 сакавіка паведаміла выданне Delfi са спаслыкай на літоўскую мытню.

Абноўлена. Забарона на перавозку банкнот еўра фізічнымі асобамі, якія накіроўваюцца ў Беларусь ці Расію, не ўжываецца толькі ў тым выпадку, калі гэта неабходна для асабістага выкарыстання ім ці іх блізкіх сваякоў, якія вандруюць з імі, удакладніла пазней літоўская мытня.

Памежны пункт пропуска «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы. Ілюстратыўнае фота.

«Літоўская мытня інфармуе, што як фізічным, так і юрыдычным асобам забаронена прадаваць, пастаўляць, перадаваць альбо экспартаваць еўра ў Расію і Беларусь нават калі прадастаўляецца дэкларацыя аб наяўных сродках», — паведаміла літоўская мытня.

Фізічныя асобы зараз могуць везці не больш за € 60 наяўных на аднаго чалавека. Гэта тычыцца і кіроўцаў, якія працуюць дальнабойшчыкамі. Вываз грошай у іншай валюце, напрыклад у доларах, не абмяжоўваецца.

У правілы ёсць выключэнні

Выключэнні тычацца толькі дыпламатычных установаў, консульскіх аддзелаў, а таксама міжнародных арганізацый у Беларусі і Расіі, які карыстаюцца імунітэтам паводле міжнароднага права.

Што будзе, калі вязеш больш за € 60

Калі на мытні высветліцца, што чалавека вязе больш за € 60, тады дэкларацыю не аформяць, а чалавека вернуць у Літву. За парушэнне абмежаванняў можа пагражаць адміністрацыйная адказнасць.

Чаму Літва ўвяла такія жорсткія абмежаванні?

Абмежаванні на вываз валюты ў Беларусь і Расію ўведзены дзеля выканання Пастановы Савета Еўрапейскага Саюза № 2022/398 ад 9 сакавіка 2022. У ім Савет ЕС забараніў пастаўкі банкнотаў еўра ў Беларусь і Расію. Пастанова Савета — абавязковы акт, які павінны выконваць усе краіны-чальцы ЕС.

Што з валютай у Беларусі

Пасля пачатку вайны Расіі супраць Украіны адбыліся рэзкія фінансавыя змены. Гэта звязана з санкцыямі якія Еўрасаюз, ЗША і іншыя краіны Захаду ўвялі супраць Расіі і Беларусі. Зараз цана за адзін еўра складае ад 3,6 да 4 рублёў, за долар ад 3,2 да 3,5 рублёў. На сайце для абмена валют prokopovich.net цана за адзін долар дасягае 4 рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024