Навіны

Гродзеншына і Азербайджан будуць развіваць супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы і турызме

Гродзеншына і Азербайджан плануюць развіваць супрацоўніцтва ў розных галінах. Гэта тычыцца паставак тэхнікі, харчавання, сферы дрэваапрацоўкі і машынабудаўніцтва. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Падчас сустрэчы кіраўніцтва Гродзеншчыны с надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі. Скрыншот з відэа «Гродно Плюс».

«Мы бачым азербайджанскія фрукты, гародніну. Я лічу, што вялікі турыстычны патэнцыял мае развіццё супрацоўніцтва з Азербайджанам. Таму кропак сутыкнення ў нас вельмі шмат», — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік тэлеканалу «Гродна Плюс».

Падчас сустрэчы кіраўніцтва Гродзеншчыны с надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі. Скрыншот з відэа «Гродно Плюс».

Каля 40 прадпрыемстваў Гродзеншчыны пастаўляюць сваю прадукцыю ў Азербайджан. У 2021 годзе тавараабарот паміж краінамі склаў $ 885 млн. Гэта ў два разы больш, чым у 2020 годзе. Экспарт тавараў з Гродзенскай вобласці ў Азербайджан у 2021 годзе склаў $ 17,5 млн. У 2016 годзе такі абарот складаў $ 5,2 млн, а больш за $ 4 млн прыпадала на экспарт тавараў.

Асноўнымі экспартнымі пазіцыямі з Гродзенскай вобласці ў Азербайджан у 2016 годзе былі: драўняна-кудзелістыя і драўняня-стружкавыя пліты, сталовы і кухонны посуд, этылавы спірт, мэбля і яе часткі, каўбасы і прадукцыя з мяса, сметанковае масла, бульба, краны, клапаны і вентылі.

Якія праекты Азербайджан планаваў рабіць на Гродзеншчыне

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у 2018 годзе прапанаваў скіраваць інвестыцыі ў будаўніцтва новага азотнага камбіната на ААТ «Гродна Азот». Тады на рэалізацыю гэтага праекта планавалі прыцягнуць каля $ 1,6 млрд. Але ўжо ў 2020-м годзе казалі пра прыцягненне да праекта італьянцаў, а ў 2022-м — памянялі італьянцаў на кітайцаў.

У 2018 годзе Азербайджан вывучаў магчымасць арганізаваць разліў віна ў Гродзенскай вобласці. Тады ў Гродзенскай вобласці працавала шэсць арганізацый з удзелам азербайджанскага капіталу. Пераважна яны прадстаўлялі сферу паслуг і рэстаранны бізнес.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024