Калі вас цікавяць пытанні выхавання і ўзаемаразумення з дзецьмі, то фестываль гуманнай педагогікі - падзея, на якую варта звярнуць увагу. У Гродне выступіць Аляксей Бабаянц — Рыцар гуманнай педагогікі, псіхолаг-кансультант у сферы асобаснага развіцця бізнесу і сямейных адносін, вучань Шалвы Аманашвілі. Сустрэча пройдзе 22 красавіка ў актавай зале гімназіі № 1 па праспекце Янкі Купалы 82, з 18:00 да 21:00.

Аляксей Бабаянц — вядоўца адукацыйнай праграмы «Бацькоўскі ўніверсітэт», выкладчык агульнарасійскага праекта «Агульная справа». Дырэктар Вышэйшай школы практычнай псіхалогіі г. Краснадар, аўтар і вядучы семінараў і адукацыйных праграм.

Гуманная педагогіка — гэта як?

Гуманная педагогіка — гэта не гладзіць дзіця ўвесь час па галаве і ніколі на яго не злавацца. Гуманная педагогіка — гэта калі дзіця пасля нашых слоў пачынае ўзвышацца над сабой, калі мы ўмеем захоўваць любоў і заўсёды гатовыя бачыць сваю адказнасць у любой сітуацыі. Менавіта ў такой педагогіцы маюць патрэбу зараз дзеці. ​Трэба заўсёды падтрымліваць дзіця, даваць яму магчымасць пражываць свае эмоцыі, якія б яны не былі, трэба злучацца з яго эмоцыямі, казаць яму сваімі паводзінамі: «Усё, што ты перажываеш, мне вельмі блізка і важна для мяне». ​Дзіця заўсёды павінна адчуваць сябе вельмі важным у жыцці бацькоў, але не цэнтрам жыцця. У цэнтры сям'і павінны быць любоў, клопат і павага.

Як прыўнесці гэтыя прынцыпы ў жыццё сваёй сям'і, даведаюцца ўдзельнікі сустрэчы. Аляксей Бабаянц раскажа, як спраўляцца са сваімі эмоцыямі і эмоцыямі дзіцяці, як выхаваць вольнага, сумленнага чалавека, у чым сэнс пакаранняў, дзе межы бацькоўскага ўплыву і як выхоўваючы дзяцей заставацца шчаслівымі самім.

Тыя гродзенцы, якія ведаюць і практыкуюць прынцыпы гуманнай педагогікі і знаёмыя з дзейнасцю Аляксея Бабаянца адгукаюцца пра сустрэчы як пра вельмі карысныя:

«Крыху хачу расказаць пра Аляксея Бабаянца, мне ўдалося з ім трохі папрацаваць у некаторых праектах, я захоплены яго мудрасцю і глыбінёй разумення дзіцяці. Памятаю нашы з ім гутаркі пра наладжванне духоўнай супольнасці з дзецьмі, ён раскрыў глыбока для мяне разуменне свабоды ў выхаванні і выхаванне сумленнем. Аляксей Бабаянц — адзін з маіх настаўнікаў, мудрасцю якога я карыстаюся ў сваім жыцці», — распавёў Hrodna.life Алег Ярмош.

Чытайце яшчэ:

Кошт квітка на сустрэчу — 30 рублёў. Ёсць зніжкі для сямейных параў. Рэгістрацыя і аплата ўдзелу тут. Калі ёсць пытанні, можна звяртацца па тэлефонах (29)225−12−17, (29)866−03−72.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]