Права арэнды ўчастка на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў прадалі з аўкцыёну 12 красавіка 2022 года. Там павінны пабудаваць кропку грамадскага харчавання. Пакупнік прадставіцца адмовіўся, паведаміў «Вечерний Гродно».

Участак на месцы “П’янага кута” купіў прыезджы. Ён пабудуе там рэстаран альбо кафэ
Месца дзе плануюць пабудаваць рэстарацыю. Скрыншот з «Яндекс Карты»

Мужчына сказаў толькі, што немясцовы і плануе пабудаваць што-небудзь на ўчастку хутка.

Участак плошчай 0,13 гектараў размяшчаецца ў раёне дома № 24 на вул. Савецкіх пагранічнікаў. Паводле ўмоваў аўкцыёна права арэнды ўчастка даецца на 50 гадоў.

Пачатковая цана складала 36,2 тыс. рублёў. У таргах удзельнічалі два чалавекі. Права арэнды прадалі за 39,9 тыс. рублёў. Новы ўладальнік павінен таксама кампенсаваць выдаткі Гродзенскай гарадской ЖКГ за знос тратуара, дрэваў і вулічных ліхтароў. ЖКГ ацаніла гэта ў 15,2 тыс. рублёў.

На ўчастку павінны пабудаваць кафэ альбо рэстарацыю. Будынак не павінен быць вышэй за 10 метраў.

Участак на месцы “П’янага кута” купіў прыезджы. Ён пабудуе там рэстаран альбо кафэ
Месца дзе плануюць пабудаваць рэстарацыю. Скрыншот з «Яндекс Карты»

Што на гэтым месцы было раней

У савецкія часы гэта месца было цэнтра жыцця занёманскай часткі горада. У народзе яго называлі «П'яны кут», так як тут былі кропкі па продажу піва і водкі.

«Сваю назву „П'яны кут“ атрымаў заслужана. Тут месціліся ўсе занёманскія шапікі пад назвай „піва-воды“. Былі яны ўбогія — аднапакаёвая халупа, перагароджаная дошкай прылаўка, першыя гады з газавым асвятленнем. Піва было ў большасці з іх, вод не было наогул, а вось гарэлка на разліў - у кожным», — распавядаў Hrodna.life гродзенскі старажыл Аляксандр Пятроў.

Чытайце таксама: Минский бизнесмен приобрел участок у Пышков за 25 000 рублей: там появится бизнес-центр или ресторан