Навіны

Гродзенца асудзілі на 1,5 года калоніі за каментар у чаце на 10 чалавек. Яго звольнілі з працы

Інжынера-праграміста з Гродзенскага упраўлення Міністэрства фінансаў Андрэя Сцепаненку 14 красавіка асудзілі на паўтара года калоніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна». Яго абвінавачвалі ў абразе прэзідэнта (арт.368 КК). Тры месяцы ён правёў у СІЗА турмы № 1 Гродна, адкуль яго 7 красавіка нечакана адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Андрэй не хацеў расказваць пра гэта заранёў, каб не «спужаць удачу». 12 красавіка яго заключылі пад варту ізноў.

Як яго затрымалі?

Андрэй — айцішнік, цікавіўся спортам, інтэлектуальнымі гульнямі, канцэртамі.

Яго затрымалі ў лютым за значок «Пагоня» на заплечніку. На судзе агучылі падрабязнасці затрымання. Андрэй прымаў удзел у спаборніцтвах па многабор'і. На ўваходзе ў спортзалу КДБ ахоўнік убачыў на заплечніку значок з «Пагоняй» і выклікаў міліцыю. Яны агледзелі рэчы і тэлефон. У адным з чатаў былі выяўлены абразы ў бок прэзідэнта.

Яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту за «адзіночнае пікетаванне» па арт. 24.23 КаАП. 17 лютага ён не выйшаў пасля «сутак». Яго абвінавацілі ў абразе прэзідэнта. Акрамя таго, 11 сакавіка яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці па ч.2 арт. 19.11 КаАП, нібыта за тое, што ён спампаваў з ВК відэа гумарыстычнага зместу з лагатыпам Б**сат. На момант перасылкі матэрыялы Б**сат яшчэ не былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Адразу пасля затрымання яго звольнілі з працы.

Віну прызнаў часткова

Справу разглядаў суддзя Уладзімір Пазняк, дзяржабвінаваўца — Вераніка Гур’янава. Суддзя вынес такі прысуд, які запатрабаваў дзяржабвінаваўца. Абвінавачаны на папярэднім следстве віну прызнаў цалкам, у судовым пасяджэнні часткова прызнаў, растлумачыў, што не ўсведамляў, што парушаў закон і што гэта было публічна.

Што за каментар?

Згодна з абвінавачваннем, Андрэй Сцепаненка, маючы намер публічна абразіць Аляксандра Лукашэнку, 11 жніўня 2020 года ў Telegram-чаце «Ліцэй 2002−2004 П/Т», наўмысна ў непрыстойнай форме размясціў выказванне: «У гэтым ёсць нейкае лагічнае зярнятка. Але я не хачу ў Польшчу. Я беларус і хачу жыць у Беларусі без Лукашэнкі. У Беларусі, у якой закон вышэй, важней якогасьці там вусатага…», — напісала «Вясна».

У чаце — 10 чалавек

9 жніўня 2020 года Андрэя затрымалі і асудзілі на штраф у 15 базавых велічынь (тады — 345 рублёў). Яго каментар быў адказам на прапанову з’ехаць з Беларусі.

«Паведамленне было напісана 11 жніўня 2020, калі па ўсёй краіне былі размовы, што выбары сфальсіфікаваныя, што адбываюцца беспарадкі. Чат быў створаны і выкарыстоўваўся выпускнікамі ліцэя ў колькасці 10 чалавек для зносін і арганізацыі вечара сустрэч выпускнікоў. У чаце я паведамленне пісаў на прапанову пакінуць Беларусь у сувязі з тым, што мяне затрымлівалі напярэдадні, нягледзячы на тое, што я ні ў якіх пратэстных акцыях не ўдзельнічаў. Быў аштрафаваны. На фоне такога засмучэння, крыўды было напісана паведамленне», — расказаў Андрэй у судзе, піша «Вясна».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

То пуста, то густа: як браніруюць кінатэатры ў Гродне на прэм’еру прапагандысцкага фільма

Прэм'ера прапагандысцкага фільма "Классная" запланаваная на 18 верасня. Пройдзе яна і ў чатырох з пяці…

17 верасня 2025

У Гродне памёр стваральнік пляцоўкі «ДК імя Грэка»

Гродзенскі панк-музыка Дзмітрый Карповіч памёр 17 верасня 2025 года. Развітанне з ім адбудзецца 19 верасня…

17 верасня 2025

Будаўніцтва гасцініцы і намёт для турыстаў: як аднаўляюць сядзібу ў Жамыслаўі

Аднаўленне палацу ў Жамыслаўі вядзецца ўжо некалькі гадоў. За гэты час там зрабілі новы дах,…

17 верасня 2025

У Гродне адкрыўся гастрабар з «атмасферай бібліятэкі»

Караоке-бар "Библиотека" з'явіўся ў ГЦ "Палац" на Калючынскай, 21. Установа адкрылася 15 верасня і пазіцыянуе…

17 верасня 2025

Пад Гроднам з’явіўся «тэлефон ветру» — аб’ект, дзе людзі могуць развітацца са сваімі блізкімі

У вёсцы Галынка, што ў 26 кіламетрах ад Гродна, усталявалі "тэлефон ветру". Гэта будка для…

17 верасня 2025

У Гродне здаюць у арэнду памяшканне кафэ-старажыла «Верона»

Былое кафэ «Верона» на першым паверсе адміністрацыйнага будынка на праспекце Касманаўтаў, 52 здаюць у арэнду.…

16 верасня 2025