Навіны

Беларускія фуры спяшаюцца выехаць з Еўрасаюза. На мяжы шматкіламетровая чарга

На выезд з Літвы ў Беларусь стаяць шматкіламетровыя чэргі вялікагрузаў. Ім трэба пакінуць тэрыторыю ЕС да 16 красавіка 2022. Пры гэтым за 14 красавіка літоўскія памежнікі прапусцілі толькі 66% ад сутачнай нормы, паведаміў Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.

Чарга фур на мяжы. Ілюстратыўнае фота Hrodna.life.

У чым праблема

Еўрасаюз 8 красавіка прыняў пяты пакет санкцый. Паводле яго беларускім грузаперавозчыкам забаранілі працаваць у ЕС. З 9 красавіка беларускія фуры перасталі прапускаць у краіны ЕС. Ім дазволілі даставіць грузы і выехаць з ЕС да 16 красавіка. Выключэнні тычацца перавозкі пошты і грузаў для гуманітарных мэтаў - такім фурам можна будзе далей працаваць у Еўрасаюзе.

Скапленне фур звязана з кароткім тэрмінам на вяртанне грузавікоў у Беларусь, лічыць «АвтоГродно». Урад Літвы плануе павялічыць тэрмін вывазу беларускіх і расійскіх вялікагрузаў са сваёй тэрыторыі. Але канчатковае рашэнне яшчэ не прынялі.

Беларускія памежнікі вінавацяць у штучным старэнні чэргаў літоўскі бок. «Насуперак відавочным фактам, літоўская мытня, каб хоць неяк апраўдаць сябе, публікуе афіцыйныя паведамленні, абвінавачваючы беларускі бок у павольным афармленні. Інфармацыя, якая распаўсюджваецца літоўскімі крыніцамі, не адпавядае рэчаіснасці», — напісаў у сваім тэлеграм-канале Дзяржпагранкамітэт.

Сітуацыя на польскай мяжы

Дадзеныя аб чэргах на мяжы Польшчы і Беларусі на партале польскай памежнай службы па стане на 15 красавіка 14.00 не даступныя. Паводле партала Мініcтэрства фінансаў, у склад якога ў Польшчы ўваходзіць мытная служба, час чакання ў чарзе ў Баброўніках — 56 гадзін.

Кіроўцаў, якія да 16 красавіка паспеюць стаць у чаргу, наказваць не будуць. У іншым выпадку ім будзе пагражаць фінансавае пакаранне (ад 50 злотых да больш чым 10 тысяч), а груз прымусяць выгрузіць і пакінуць, сказаў прэс-сакратар падляскай адміністрацыі фінансаў Мацей Чарнецкі.

Паводле дадзеных Міністэрства фінансаў, у Баброўніках у цяперашні час толькі 30% грузавікоў у чарзе складаюць перавозчыкі не з Расіі ці Беларусі.


Польскія мытнікі з пачатку красавіка пачалі больш уважліва даглядаць грузавікі, якія едуць у Беларусь. Мэта — не дапусціць правозу тавараў, якія Расія можа скарыстаць для вядзення вайны.

Чытайце таксама: Чарга грузавікоў з польскага боку мяжы расцягнулася на 80 гадзін

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024