Навіны

Усе памяшканні Гродзенскай тыпаграфіі здаюць у арэнду, а былую краму «Аркуш» можна купіць

Памяшканні былой крамы «Аркуш» на Паліграфістаў, 4 выставілі на продаж. Іх прадаюць за $ 110 тыс. Там можна адкрыць офіс альбо кропку грамадскага харчавання. Іншыя памяшканні ліквідаванай Гродзенскай тыпаграфіі таксама можна набыць або арандаваць. Пра гэта паведаміла рыелтарскае агенцтва «Магазин недвижимости».

Былая крама «Аркуш». Крыніца: «Магазин недвижимости».

Агульная плошча былой крамы — 76 кв м. Ёсць гандлёвая зала, кладоўка і мыйная. У памяшканні праведзены вадаправод з халоднай вадой і каналізацыя. Вышыня столяў - 3,3 метры. Памяшканні можна не толькі набыць, але і ўзяць у арэнду. Цана арэнды — € 15 за кв м.

У арэнду здаюць і іншыя памяшканні былой тыпаграфіі, іх таксама можна набыць. Агульная плошча першага паверха 853 кв м. Агулам можна зняць памяшканне памерам ад 20 кв.м. да 2657 кв.м. Цэны: ад € 4 да € 15.

Былая крама «Аркуш». Крыніца: «Магазин недвижимости».
Былая крама «Аркуш». Крыніца: «Магазин недвижимости».

Што там можа размяшчацца

У памяшканнях на Тэлеграфнай, 4 можна размясціць крамы, кропкі грамадскага харчавання, паслугі, офісы, каворкінг. Ёсць магчымасць размясціць шыльды на вуліцы.

Ужо вядома, што ў адным з памяшканняў на першым паверсе будзе знаходзіцца харчовы супермаркет.

Побач з будынкам плануецца ўладкаваць вялікую паркоўку і зручныя пад’язныя шляхі са свабодным доступам. Паводле плану платы і шлагбаўм будуць дэмантаваныя.

Што там было раней

Раней у гэтым будынку размяшчалася «Гродзенская тыпаграфія». У снежні 2021 года яе закрылі па рашэнні Гродзенскага аблвыканкама. Зараз яна ў працэсе ліквідацыі. Рэдакцыі газет і выданняў пераарыентавалі на ішныя тыпаграфіі, у тым ліку ў Брэсце. Гродзенская тыпаграфія працавала з 1944 года.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024