Навіны

Феерверк, адмыты танк і тысячы сцягоў. Як у Гродне рыхтуюцца да Першамаю і Дню Перамогі

Да Дня Перамогі ля Кургана Славы ўсталююць сцэнічны комплекс. Тысячы сцягоў з’явіцца ў горадзе. Упрыгожаць нават Усходні мост. У тыя ж даты запланаваная мыйка помнікаў - у тым ліку танка на Савецкай плошчы. Усяго на свята выдаткуюць не менш за 99 200 рублёў. Рэдакцыя Hrodna.life прааналізавала адпаведныя лоты на сайце дзяржзакупак.

Сцэна ля Кургана Славы

Да 9 траўня шукаюць выканаўцу паслуг па абслугоўванні мабільнага сцэнічнага комплексу, светлавога і гукавога абсталявання і LED экрана на пляцоўцы ля Кургана Славы. Увесь комплекс паслуг каштуе 19 200 рублёў з гарадскога бюджэту. На выпадак дажджу сцэну накрыюць воданепранікальным тэнтам.

Тысячы сцягоў у горадзе

Гродна ўпрыгожаць да травеньскіх святаў сцягамі. Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць запыт цэнавых прапаноў да 19 красавіка. Кошт — 63 000 рублёў з бюджэту. Сцягі размесцяць у горадзе з 1 па 31 траўня.

Па два «вожыкі» з’явіцца ў парку Жылібера, на Савецкай плошчы і плошчы Леніна, на вул. Гарнавых і на Кургане Славы. 1680 сцягоў на 10 металаканструкцыях, 1738 — на сцягаутрымальніках, 918 — на металаканструкцыі «арка», 140 — на металаканструкцыі «зорка» і 58 — на флагштоках з’явіцца ў горадзе. На пл. Савецкай, пл. Леніна і Кургане Славы паставяць агароджу. Упрыгожаць таксама Усходні мост.

Памыюць помнікі і танк

Таксама ў Гродне адмыюць воінскія пахаванні і месцы баявой славы. На воінскіх могілках на вул.Белуша памыюць помнікі і тратуарную плітку. На Кургане Славы адмыюць ад высолаў сцяны памяці. Помнікі памыюць у парку Жылібера. На Савецкай плошчы памыюць танк. Закуп з адной крыніцы правяла Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Кошт — 2000 рублёў. Памыюць помнікі з 18 красавіка да 17 траўня.

Феерверк на шэсць хвілін

9 траўня плануюць святочны феерверк. Феерверк будзе працягласцю шэсць хвілін і на 1050 залпаў. Яго запусцяць з Кургана Славы. Запыт цэнавых прапаноў да 21 красавіка праводзіць Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры. На салют выдаткуюць 15 000 рублёў з бюджэту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024