Навіны

«Яндекс Go» павышае цэны ў Беларусі. Верагодна, услед за імі так зробяць і іншыя службы (абноўлена)

У Мінску з 26 красавіка падаражэлі паслугі «Яндекс Go», паведамілі ў іх прэс-службе Onlíner. Абнаўленне тарыфаў ўжо пачалося. Яно залежыць ад лакальнай спецыфікі гарадоў і адбываецца плаўна — так, каб попыт на паездкі не ўпаў, заказаў не стала менш і заробак кіроўцаў не скараціўся.

UPD 11.45. Цэны ў Гродне засталіся ранейшымі — ад 2,5 рублёў. Але сёння, 26 красавіка, у дадатку павышаны попыт.

— Разам з нашымі партнёрамі-перавозчыкамі прынялі пастанову аптымізаваць тарыфы ў некаторых гарадах Беларусі такім чынам, каб, з аднаго боку, часткова кампенсаваць змяненне коштаў паліва і абслугоўванне аўтамабіляў, а з другога — каб кошт паездак заставаўся па-ранейшаму даступным для карыстальнікаў, — адзначылі Onlíner ў прэс-службе «Яндекс Go».

Паводле інфармацыі Onlíner, падрасце цана за кожную хвіліну і за кожны кіламетр шляху. Пры гэтым мінімальны кошт паездкі будзе ніжэй, так што самыя кароткія маршруты, магчыма, нават выйдуць танней. Рост, як чакаецца, складзе парадку 10−15% ад звыклай сумы чэка, прычым чым больш працяглай будзе паездка, тым мацней будзе прыкметна падаражэнне.

Верагодна, астатнія службы таксама падымуць кошт. Раней яны прызнавалі, што тарыфы становяцца занадта нявыгаднымі для тых, хто ажыццяўляе перавозку. І ўсё ж мала хто адважваўся іх павышаць, дзейнічаючы ў адзіночку.

Падзяліцца
Меткі: аўтогрошы

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024