Навіны

Ад Паўднёвага да парку Жылібера. У траўні Гродна пачнуць апрацоўваць ад кляшчоў

82 гектары лясоў і зон адпачынку ў Гродне чакае акарыцыдная апрацоўка. Яе будуць праводзіць з 9 траўня па 30 верасня. Перад апрацоўкай і пасля яе зоны абследуюць і пракантралююць. На гэта выдаткуюць 25 000 рублёў з гарадскога бюджэту.

Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка да 28 красавіка праводзіць запыт цэнавых прапаноў.

Якія зоны чакае апрацоўка:

  • урочышча «Пышкі», у тым ліку лесапалосы ад вул. Каліноўскага ўздоўж вул. Вясенняй;
  • лесапарк «Румлёва» (сцежка здароўя);
  • урочышча «Ласосна»;
  • лясны масіў вул. Томіна (вул. Славінскага);
  • лясны масіў вул. Кабяка;
  • Каложскі парк;
  • парк Жылібера;
  • зона адпачынку Альшанка;
  • возера Юбілейнае;
  • лясны масіў вул. Волкава;
  • мікрараён Паўднёвы.

Дэзінсекцыю кляшчоў правядуць метадам абкурвання (фумігацыі). Выкарыстоўваць будуць інсектаакарыцыдны сродак «Цыпетрын» або аналаг. Апрацоўку тэрыторыі праводзяць за 3−5 дзён да наведвання яе людзьмі. Тэрмін дзеяння сродку складае ад 1 да 1,5 месяцаў.

У мінулыя гады падобную апрацоўку праводзіў Гродзенскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі (ГЗЦГЭ).

Чым небяспечныя кляшчы?

Для абуджэння іксодавых кляшчоў дастаткова, каб слупок тэрмометра паказваў + 5 °C, паведамляе ГЗЦГЭ. Самая высокая актыўнасць кляшчоў - сярэдзіна траўня і чэрвень.

Іксодавыя кляшчы — захавальнікі ўзбуджальнікаў клешчавых інфекцый і іх пераносчыкі: клешчавога энцэфаліту, хваробы Лайма, чалавечага гранулацытарнага эрліхіёза і чалавечага монацытарнага эрліхіёза. Заразіцца імі можна пры прысмоктванні кляшча, раздаўліванні або расчэсванні месца прысмоктвання, трапленні змесціва ў вока.

У сезон 2021 года ў паліклінікі Гродзенскай вобласці звярнуліся 5372 пацярпелых ад укусаў кляшчоў, у тым ліку 1685 дзяцей (у 2020 годзе — 5807 зваротаў, у тым ліку 1874 дзіцяці).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024