Навіны

Маршруткі ў Гродне падаражэлі: на колькі вырасла цана праезду

Цану за праезд у гродзенскіх маршрутных таксі паднялі з 1 траўня. Зараз адна паездка ў маршрутцы будзе каштаваць 1,7 руб. Цана за праезд паднялася адразу на 20 капеек.

Гродзенская маршрутка. Ілюстратыўнае фота.

Апошні раз цану на праезд у маршрутках падымалі ў кастрычніку 2021 года. Тады праезд падаражаў на 30 капеек — з 1,20 руб. да 1,50 руб.

Месяц таму паднялі цэны на праезд у аўтобусах і тралейбусах

У красавіку 2022 года вырасла цана на праезд у грамадсскім транспарце. Зараз праезд у аўтобусе ці тралейбусе каштуе 80 капеек. Да падняцця цаны было 70 капеек.

Цэны на праезд збіраліся падняць яшчэ да канца 2021 года. Праўда, планавалі рост на 6,8% - на 5 капеек, а не на 10.

Чытайце таксама: Автобусный парк возобновил отмененные раньше рейсы из Гродно в Польшу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024