Праезд у грамадскім транспарце даражэе да 80 капеек за паездку — адразу на 10 капеек. Змены ўступаюць у сілу з 10 красавіка.

Падаражэнне замацавана Рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ад 6 красавіка 2022 г. № 168.

Пры продажы кіроўцамі квіткоў на адну паездку тарыф на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы на звычайных і хуткасных маршрутах даражэе да 85 капеек. Экспрэс-маршруты даражэюць да 90 капеек.

У Гродзенскай вобласці даражэе праезд: рост большы, чым планавалі (абноўлена)
Так зменяцца кошты на праяздныя

Цэны на праезд збіраліся падняць яшчэ да канца 2021 года. Праўда, планавалі рост на 6,8% - на 5 капеек, а не на 10.

У апошні раз кошт праезду ў гарадскім грамадскім і прыгарадным транспарце ў Гродне павышалі 30 лістапада 2020 года, да гэтага — у 2019-м.

Цэны на праезд павысілі ў Гомельскай, Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.

Прыгарадныя паездкі таксама падаражэюць

Тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі ў рэгулярных спалучэннях таксама змяняюцца. Гранічныя максімальныя тарыфы на перавозку пасажыраў за кіламетр праезду ўстанавілі:

  • на звычайных маршрутах — 0,10 рубля;
  • на хуткасных маршрутах — 0,12 рубля;
  • на дадатковых рэйсах — 0,12 рубля;
  • на экспрэсных маршрутах — 0,13 рубля.

Гранічныя максімальныя тарыфы для перавозкі багажу і (або) ручной паклажы за кіламетр правозу:

  • за кожнае маламернае месца багажу ці ручной паклажы — 0,01 рубля;
  • за кожнае сярэднемернае месца багажу або ручной паклажы — 0,02 рубля;
  • за кожнае буйнамернае месца багажу ці ручной паклажы — 0,04 рубля.

Чытайце таксама: Автобусный парк возобновил отмененные раньше рейсы из Гродно в Польшу