Бясплатны вела-тэст-драйв пройдзе 7 траўня з 11.00 да 19.00 каля пункта выдачы замоваў 21vek.by на Болдзіна, 4Б. Дзецям і дарослым пададуць у пракат папулярныя мадэлі ровараў рознага ўзроўню і прызначэння.

Катацца можна будзе 1 гадзіну. Удзельнікаў акцыі пракансультуюць і дапамогуць выбраць ровар. Таксама яны атрымаюць промакод на куплю ў анлайн-гіпермаркеце 21vek.by.

Можна прыйсці з сям’ёй або з сябрамі. На выбар дадуць розныя мадэлі для розных узростаў - горнікі, сіцібайкі, жаночыя і дзіцячыя ровары. Удзельнікам, асабліва юным, прапануюць камплект аховы, для малых усталююць велакрэсла.

Для ўдзелу ў вела-тэст-драйве трэба:

  • разам з экспертам выбраць ровар;
  • прайсці інструктаж перад велашпацырам;
  • пакінуць заклад — любую каштоўную рэч (яе вернуць пасля вяртання ровара);
  • вярнуць ровар у кропку пракату не пазней чым праз 1 гадзіну.

Удзельнікі акцыі могуць быць любога ўзросту. Веласіпедыстам, маладзейшым за 18 гадоў, варта прыйсці з бацькамі.

У Гродне дадуць пакатацца на розных відах ровараў - бясплатна

Чытайце таксама: