Навіны

Сцэна Фестывалю нацыянальных культур у 2022 годзе каштуе ў 8 разоў даражэй звычайнага. Ёсць эскізы

У Гродне пачалі рыхтавацца да Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які стартуе ў горадзе 3 чэрвеня. На яго правядзенне плануюць выдаткаваць не менш за 179 тысяч рублёў. Гэта амаль у чатыры разы больш выдаткаў на Дзень горада.

Гродзенскі гарадскі цэнтр культуры выбірае выканаўцу па абслугоўванні сцэны, святлодыёднага, асвятляльнага і гукавога абсталявання на плошчы Савецкай у горадзе Гродна. Размесцяць аб’екты 2−4 чэрвеня. Адпаведныя дакументы размешчаны на сайце дзяржзакупак.

Чытайце таксама: Как разместят национальные подворья на Фестивале культур в Гродно (схема)

Падрыхтоўка сцэны абыдзецца гарадскому бюджэту ў 160 000 рублёў.

Мабільны сцэнічны комплекс са светлавым і гукавым абсталяваннем і LED экранам каштуе у некалькі разоў танней — 19 000 рублёў. Іх таксама возьмуць з гарадскога бюджэту. Абедзве закупкі скончацца да 14 траўня.

Читайте подробнее: «Залог Великой Победы» и Александр Солодуха. Что ждет гродненцев на XIII фестивале

Гэта шмат?

Для параўнання — на Дзень горада ў 2021 годзе выдаткавалі 42 500 рублёў. На Новы год — 17 000, шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак — 12 000. Мерапрыемствы на Дзень Перамогі (не лічачы мыцця помнікаў) пацягнулі на 19 200 рублёў з бюджэту.

Што будзе на фэстывалі?

XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур у Гродне, які пачнецца 3 чэрвеня 2022 года, будзе трохдзённым. Трэці дзень фестывалю адбудзецца на Аўгустоўскім канале. На Аўгустоўскім канале чыноўнікі плануюць арганізаваць пляцоўку ад БРСМ. Упершыню ў фестывалі прыйме ўдзел дыяспара Манголіі. У сувязі з гэтым на алеі Дружбы ў Каложскім парку пасадзяць новае дрэва.

Чытайце таксама: Літоўцаў будзе менш, латышоў не будзе наогул. Якія перастаноўкі будуць на Фестывалі нацыянальных культур у Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024