Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Міліцыя правяла прафілактычную гутарку з гродзенскім святаром Андрэем Ноздрыным - Hrodna.life - навіны Гродна

Міліцыя правяла прафілактычную гутарку з настаяцелем храма Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне Андрэем Ноздрыным. Гэта стала вядома з адказу за подпісам начальніка УУС Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Андрэя Форыся. Яго апублікавала актывістка Вольга Бондарава, заўважыў Telegram-канал «Право имеют».

Ответ Ольге Бондаревой из милиции. Фото: Ольга Бондарева
Адказ Вользе Бондаравай з міліцыі. Фота: Вольга Бондарава

«Памятаеце бчб-папа Ноздрына, суграмадзяне, які спачатку тапіў за дзяржаўны пераварот, затым публікаваў нацысцкі гімн шлюхі Арсеньневай „Магутны божа“ ў выкананні гродзенскіх махляроў у расах, рэпосціў экстрэмісцкую памыйніцу ТУТбай, а затым апусціўся да падтрымкі тэрарыстычнага рэжыму Украрэйха?», — напісала Вольга.

Па заяве Вольгі Бондаравай правялі праверку. Парушэнняў з боку Ноздрына не выявілі. Але прафілактычную гутарку аб выкананні заканадаўства і недапушчэнні здзяйснення экстрэмісцкіх правапарушэнняў і злачынстваў правялі.

Андрэй Ноздрын — клірык Гродзенскай епархіі БПЦ, настаяцель храма Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне. У жніўні 2020 года заклікаў не распальваць варожасць паміж народам і арміяй. Мяркуючы па акаўнта ў Facebook, падтрымліваў Віктара Бабарыка. Выступаў супраць вайны ва Украіне.

Чытайце таксама: