У Беларусі можа вырасці плата за камунальныя паслугі. Прычына ў тым, што ў яе могуць дадаць выдаткі на відэаназіранне ў пад’ездах. Пра гэта 11 траўня паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач.

Відэаназіранне хочуць дадаць у абавязковыя камунальныя паслугі. Афіцыйнае тлумачэнне: так бяспечней
Ілюстратыўнае фота. Крыніца: Scott Webb, unsplash.com

«Гэта дазваляе забяспечыць нейкую грамадскую бяспеку, магчыма, прыглядзець за аўтамабілем на стаянцы, за дзецьмі, якія гуляюць у двары, сваімі ўласнымі. Нават пры неабходнасці аказваць іншыя віды паслуг, а калі падключыць яшчэ сістэму відэааналітыкі, то нават да таго, што можна кантраляваць, ці сваечасова зроблена прыборка ў пад’ездзе», — сказаў Павел Ткач.

Зараз чыноўнікі працуюць над пытаннем, каб уключыць паслугу відэаназірання ў аплату камунальных паслуг. Калі гэта можа адбыцца і на колькі працэнтаў могуць вырасці паслугі ЖКГ, Павел Ткач не сказаў.

Хто будзе гэтым займацца

Сэрвіс відэаназірання актыўна развівае «Белтэлекам». У 2021 годзе кампанія падключыла 33 тыс. камер. У 2022 годзе ўжо працуе 77 тыс. белтэлекамаўскіх камер відэаназірання ва ўсёй Беларусі.

Чытайце таксама: В Беларуси появится новый сотовый оператор на базе «Белтелекома»