«Беларусбанк» з 14 траўня ўвёў забарону на зняцце гатоўкі ў банкаматах і пунктах выдачы наяўных грошай (аддзяленнях) банка з картак Visa банкаў-нерэзідэнтаў. Інфармацыя пра гэта з’явілася у афіцыйным Telegram-канале банка. Адзначана, што гэта часовая забарона.

Абноўлена: з 15 траўня ва ўсёй інфраструктуры БНБ-Банка (у банкаматах, тэрміналах у касах, пунктах абмену валют) таксама часова прыпынілі магчымасць здымаць гатоўку з картак Visa і Mastercard замежных банкаў.

Да гэтага з 29 красавіка «Беларусбанк» уводзіў часовае абмежаванне на выдачу гатоўкі па картках Visa, Mastercard і UnionPay International ад банкаў-нерэзідэнтаў. Здымаць дазволілі толькі 200 рублёў на тыдзень на адну карту. З 26 красавіка банк забараніў ўваходныя пераводы з-за мяжы ў беларускіх рублях на свае карткі Visa і Mastercard — таксама часова. У крамах расплачвацца такімі картамі пакуль магчыма.

«Беларусбанк» валодае самай вялікай сеткай банкаматаў у краіне.

З 29 красавіка перапыніў падтрымку пераводаў беларускіх рублёў з картак, эмітаваных замежнымі банкамі, на свае карткі Visa і Mastercard «Прыёрбанк». Пры гэтым пераводы ў замежнай валюце ажыццяўляюцца ў звычайным рэжыме. Такую забарону ўвяла большасць беларускіх банкаў: праз розніцу курсу рубля ўнутры Беларусі і за яе межамі банкі страчвалі грошы.

Дзе пакуль можна зняць грошы з замежнай карткі

На якіх умовах і дзе трымальнікі картаў банкаў-нерэзідэнтаў могуць зняць гатоўку, удакладніў Myfin.by.

  • Альфа-Банк працягвае працаваць з карткамі замежных банкаў. Зняць наяўныя грошы можна ў банкаматах і аддзяленнях банка, але толькі ў беларускіх рублях. З 17 траўня камісія складзе 5% ад сумы (да гэтага была 20%). З карт UnionPay зняць грошы нельга.
  • Белаграпрамбанк з 26 красавіка дазваляе зняць з карт Mastercard і UnionPay праз банкамат не больш за 500 рублёў на адну картку на тыдзень. Камісія складзе 7 рублёў. У аддзяленні банка можна зняць не больш за 100 USD у месяц на адну карту, камісія будзе 2,5% ад сумы.
  • БелВЭБ працуе толькі з карткамі, эмітаванымі банкамі Расіі. Зняць наяўныя можна толькі з картак сістэмы «Мир». Mastercard і Visa — не абслугоўваюцца. Камісія ў банкамаце складзе 2% ад сумы.

Чытайце таксама: