У Гродне рыхтуецца лакальны Grodno coffee festival. Новыя кававыя сэты падрыхтавалі 11 гродзенскіх кавярняў.

Кавафэст пройдзе з 20 траўня да 2 чэрвеня. Сэты будуць складацца з аўтарскай кавы і дэсерту. Кошт сэтаў ва ўсіх установах будзе фіксаваны — 9 рублёў. У фестывалі ўдзельнічаюць кавярні:

  • «Джезва» (вул. Савецкая, 5),
  • «Проходная» (вул. Маставая, 31),
  • «Чашки & ложки» (вул. Вялікая Траецкая, 9),
  • «Наша кава» (вул. Замкавая, 11),
  • «Американо» (вул. Савецкая, 17),
  • «Крепкий черный» (вул. Шчорса, 11а),
  • «Доппио» (вул. Замкавая, 12),
  • «Просто кофе» (вул. Замкавая, 18),
  • «Какао» (удзельнічаюць абедзве кавярні сеткі: на Будзёнага, 28 і на Савецкай, 6),
  • новая кавярня «Дэлі» (вул. Ажэшкі, 33).

Усім удзельнікам фестывалю выдадуць кававую карту. За яе поўнае праходжанне можна будзе атрымаць боксы з падарункамі ад партнёраў фестывалю.

У Гродне пройдзе кававы фестываль: колькі каштуе сэт і хто ўдзельнічае

Чытайце таксама: