Навіны

Праект былога журналіста Hrodna.life Руслана Кулевіча прызналі экстрэмісцкім

Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў інфармацыйную прадукцыю MOST Media экстрэмісцкай. Гэта адбылося яшчэ 28 красавіка 2022 года, але ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў рашэнне дадалі толькі ў сярэдзіне траўня. Разам з сайтам экстрэмісцкімі прызналі суполкі ў ВКонтакте і Facebook, а таксама Telegram-канал.

Экстрэмізм. Ілюстратыўнае фота.

«Чаканае рашэнне. Сёння прадукцыя большасці па-сапраўднаму прафесійных беларускіх СМІ прызнана экстрэмісцкай. Нашаму праекту ўсяго чатыры месяцы, і нас ужо ўнеслі ў гэты „чорны спіс“ — значыць, мы робім усё правільна. Для нас і нашых чытачоў нічога не змяняецца: мы па-ранейшаму будзем расказваць праўду. Ад сваёй місіі — аб’ядноўваць людзей, быць мостам паміж Польшчай і Беларуссю — не адступаем» — сказаў Руслан Кулевіч на сайце MOST.

Што такое MOST

MOST — каманда беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў польскім Беластоку. Яны распавядаюць пра падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі і Польшчы. Сярод асноўных тэм — навіны Гродна і Беластока, гісторыя, культура і турызм у памежных раёнах. Заснавальнік MOST Media — гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч.

Чытайце таксама: «Мая новая місія — запісваць гісторыі беларусаў, якія з’ехалі». Руслан Кулевіч запускае свой відэапраект

Падпіска — не тое ж, што захоўванне

З лютага 2021 года пачалі прызнаваць экстрэмісцкімі многія пратэстныя Telegram-каналы і чаты, а таксама каналы медыя: як агульнабеларускія, так і мясцовыя. Пасля рашэння судоў іх ўносяць у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. За размяшчэнне спасылак на іх або распаўсюд ці захоўванне інфармацыі (фота, відэа з лагатыпамі) з іх пагражае адміністрацыйная адказнасць і пакаранне ажно да арышту.

Падпіска на такія каналы не роўная захоўванню экстрэмісцкіх матэрыялаў. Тым не менш, падпісчыкам варта праверыць свае тэлефоны і камп’ютары: у наладах Telegram па змаўчанні стаіць запампоўка медыяфайлаў на прыладу. Мы пісалі аб тым, як праверыць і змяніць налады.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024