Пастаянную экспазіцыю народнага мемарыяльнага музея Дзмітрыя Карбышава аформяць у СШ № 15, якая носіць яго імя. Пакуль музей на стадыі распрацоўкі дызайн-праекта. Сярод іншага, з’явіцца экспазіцыя «Генерал Карбышаў у глыбе лёду».

Экспазіцыя раскажа пра біяграфію Карбышава, яго сям’ю і гібель. Адзін з раздзелаў - «Карбышаў у нямецкім палоне». Для пабудовы экспазіцыі будуць выкарыстоўваць дэкарацыі ў выглядзе таварнага вагона для дастаўкі вязняў канцлагераў. А таксама асабістых рэчаў і прадметаў зняволеных — валізкі, каштоўнасці, гадзіны, залатыя зубы, фатаграфіі мірнага часу, абутак, адзенне, акуляры, валасы, нажніцы, паласатыя піжамы.

Дзмітрый Карбышаў - рускі і савецкі фартыфікатар, ваенны інжынер. Удзельнік Першай сусветнай вайны. З пачатку Другой сусветнай вайны яго камандзіравалі ў Заходні асаблівы ваенны акруга, дзе ён інспектаваў ход будаўніцтва фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацаванага раёна. 18 лютага 1945 года ваеннапалонны быў забіты ў палоне ў канцлагеры Маўтхаўзен. Пасмяротна яму прысвоілі званне Героя Савецкага Саюза. У Гродне ў яго гонар названая вуліца і школа.

У музеі таксама з’явіцца скульптура «Генерал Карбышаў у глыбе лёду».

60 000 рублёў з бюджэту

На музей выдаткуюць 60 000 рублёў з гарадскога бюджэту. У планах аформіць яго з 1 па 20 чэрвеня. Зала будзе складацца з двух пакояў і размяшчацца на другім паверсе. Для запаўнення прасторы будуць выкарыстоўваць панарамныя фота на тэмы, прадстаўленыя ў экспазіцыі музея. Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці ўстаноў сферы адукацыі праводзіць запыт цэнавых прапаноў да 20 траўня.

Героі ВАВ і патрыёты Радзімы

Музей зробяць у мэтах «адукацыйнай, выхаваўчай і грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці». Ён будзе накіраваны на «герояў Вялікай Айчыннай вайны 1941−1945 г, патрыётаў сваёй Радзімы, на гісторыю і павышэнне нематэрыяльнай матывацыі наведвальнікаў музея».