Навукоўцы шукаюць мясціны, якім можна надаць статус асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ). Іх могуць уключыць у спіс заказнікаў і помнікаў прыроды мясцовага значэння ў 2024−2033 гг. Такое пашырэнне спісу адбываецца раз у 10 гадоў, паведаміў сайт ptushki.org.
Патэнцыйныя заказнікі і помнікі прыроды шукаюць у Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Воранаўскім, Гродзенскім, Іўеўскім, Лідскім, Мастоўскім, Ашмянскім і Свіслацкім раёнах Гродзенскай вобласці.
Агульны крытэр пры выбары прыродных тэрыторый для абвяшчэння іх помнікам прыроды — наяўнасць каштоўных прыродных комплексаў і аб’ектаў. Гэта могуць быць участкі лесу з каштоўнымі пародамі дрэваў, старажытныя паркі, асобныя векавыя дрэвы ці дрэвы рэдкіх парод, групы такіх дрэваў, участкі з рэліктавай або асабліва каштоўнай расліннасцю, іншыя каштоўныя батанічныя аб’екты.
Напрыклад, на статус прыроднага помніка могуць прэтэндаваць:
Да прыродных комплексаў і аб’ектаў, якія могуць стаць помнікамі прыроды, адносяць крыніцы, ручаі і іншыя водныя аб’екты і звязаныя з імі экасістэмы. Таксама гэта можа быць рэдкая форма рэльефу.
Каб тэрыторыя магла атрымаць статус заказніка мясцовага значэння, яна павінна адпавядаць як мінімум двум агульным і двум спецыяльным крытэрыям.
Агульныя крытэры:
Спецыяльныя крытэры:
Калі вы ведаеце тэрыторыі, якія могуць стаць заказнікам ці помнікам прыроды, то пра іх можна паведаміць да канца траўня 2022 года на электронны адрас: aapt.belarus@gmail.com .
За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…
Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…
На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…
Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…
Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…
Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…