Навіны

У кнігарнях знялі з паліц «1984» Джорджа Оруэла. Прычына: «Паступіла распараджэнне»

У дзяржаўныя кнігарні раніцай 18 траўня паступіла распараджэнне: зняць з продажу раман Джорджа Оруэла «1984». Гэту інфармацыю Hrodna.life пацвердзілі ў кнігарнях «Раніца» і «Праметэй» у Гродне, якія ўваходзяць у прадпрыемства «Белкніга».

Раман Джорджа Оруэла «1984» у перакладзе на беларускую мову. Фота: Hrodna.life

У прыватныя кнігарні такое распараджэнне не паступала, расказалі ў кнігарні OZ у Гродне. Ёсць кніга і ў дробных прыватных распаўсюднікаў. Таксама раман «1984» можна набыць у інтэрнэт-крамах і маркетплэйсах, напрыклад на Wildberries.

Хаця кніга знікла з паліц дзяржаўных крамаў, некалькі розных выданняў «1984» дагэтуль можна заказаць праз сайт «Белкнігі». У тым ліку — беларускі пераклад, выдадзены «Янушкевічам». Журналіст Hrodna.life паспрабаваў зрабіць заказ — пакуль ён застаецца ў статусе «Чакае апрацоўкі».

У дзяржаўных кнігарнях у продажы застаюцца іншыя кнігі Оруэла: «Ферма», «Англія і англічане», «Эсэ».

Пра што раман «1984»

Антыутопія Джорджа Оруэла «1984» апісвае таталітарнае грамадства. Жыхары пазбаўленыя грамадзянскіх правоў і індывідуальнасці, ідэя парадку абсалютызуецца, існуе культ асобы Вялікага Брата, ад людзей патрабуюць поўнага і некрытычнага падпарадкавання ўладам. Нават мову змяніла навамоўе. «Вайна — гэта мір», «свабода — гэта рабства» і «Вялікі Брат сочыць за табой», — гэтыя выразы з рамана сталі афарызмамі.

Раман не раз выходзіў у Беларусі

Сяргей Шупа пераклаў раман на беларускую мову ў 1992 годзе. Тады выйшла першае выданне. У 2020 годзе кнігу перавыдала выдавецтва «Янушкевіч». У 2021 годзе выйшаў дадатковы наклад.

У траўні 2021-га кіраўнік «Белкнігі» Аляксандр Вашкевіч расказваў, што «1984» займаў 4 месца сярод найбольш прадаваных кніг у кнігарнях сеткі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фантаны ў Гродне ўключаць 30 красавіка. Што ў праграме?

Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана…

26 красавіка 2024

Бондарава прайграла суд гродзенскаму сайту — ёй прыйшлося выправіць свой допіс і апраўдацца

Пра тое, за што Вольга Бондарава судзілася з гродзенскім сайтам Grodno.in, яна напісала сама. Прычынай…

26 красавіка 2024

$ 3700 — за тое, што ледзь не памёр. Электразваршчык спагнаў кампенсацыю пасля падзення на кароўніку — не было абароны

Электразваршчык аднаго з прадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна будаваў кароўнік без сродкаў абароны - фірма не ўкладвалася…

25 красавіка 2024

Гродзенцы хочуць ведаць, куды знікла шыльда ў гонар Касцюшкі: стварылі петыцыю ў гарвыканкам

Гродзенцы патрабуюць ад чыноўнікаў растлумачыць, куды знік памятны знак, прысвечаны побыту ў Гродне нацыянальнага героя…

25 красавіка 2024

Гродзенскі сайт падаў у суд на Бондараву: абараняе дзелавую рэпутацыю

Таварыства з абмежаванай адказнасцю "Гроднаін", уладальнік партала Grodno.in, падало іск аб абароне дзелавой рэпутацыі да…

25 красавіка 2024

Беларусы праз суды даказваюць «польскасць» продкаў. Галоўны аргумент — наведванне касцёла

Каб атрымаць карту паляка, некаторыя грамадзяне Беларусі звяртаюцца ў суд. Там яны просяць памяняць нацыянальнасць…

25 красавіка 2024