З 1 чэрвеня па 28 жніўня перапыняюць рух маршруты аўтобусаў № 44 «Вішнявец-Фолюш» і № 45 «Вішнявец-Сярэдняя школа № 3».

Рух на маршрутах вырашылі спыніць на час школьных канікул, піша Telegram-канал Urban Hrodna. Абодва маршруты курсуюць раз на дзень, у буднія дні. Аўтобус № 45 ад’язджае ад прыпынку «Вішневец» у 07.20 і едзе толькі ў адзін бок. Маршрут № 44 адыходзіць у 07.05 і кіруецца праз палову горада, у 17.22 едзе ў зваротным кірунку.

Чытайце таксама: