Навіны

«У Польшчы няма свабоды слова». Паляк, які падтрымлівае Пуціна, папрасіў прытулку ў Беларусі

Грамадзянін Польшчы Марцін Мікалаек папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. На радзіме яму, нібыта, пагражае да пяці гадоў зняволення за падтрымку вайны Расіі супраць Украіны. Пра гэта паведаміў Telegram-канал Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі.

UPD 13 чэрвеня. Супраць Марціна Мікалаека сапраўды былі вылучаныя абвінавачванні ў Польшчы да яго ад’езду ў Беларусь. Пра гэта паведамляе MOST са спасылкай на Twitter-акаўнт прэс-сакратара польскіх спецслужбаў Станіслава Жарына. Паводле часткі 3 артыкула 117 Крымінальнага кодэкса Польшчы публічныя заклікі да развязвання агрэсіўнай вайны альбо публічныя ўхвалы развязвання або вядзення такой вайны караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін ад 3 месяцаў да 5 гадоў. Пракуратура выставіла абвінавачванні Мікалаеку 31 траўня.

Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы назірала за прарасійскай дзейнасцю Марціна Мікалаека доўгія гады. Са слоў Жарына, Мікалаек «зрабіў сабе рэкламу ў расійскіх і беларускіх прапагандысцкіх СМІ». З пачаткам поўнамаштабнага ўварвання войскаў Расіі ва Украіну Марцін актывізаваў сваю дзейнасцю. У сувязі з гэтым Агенцтва ўнутранай бяспекі накіравала ў пракуратуру ў Свідніцу, дзе жыў Мікалаек, апавяшчэнне аб магчымым злачынстве: публічным адабрэнні развязвання і вядзення агрэсіўнай вайны.

Марцін Мікалаек. Крыніца: ВКонтакте

Што вядома пра Мікалаека

Марцін Мікалаек — 24-гадовы польскі актывіст і блогер з горада Свідніца, недалёка ад польска-чэшскай мяжы. Ён прытрымліваецца прарасійскіх поглядаў. Раней ён заяўляў, што прызнае незалежнасць ЛНР і ДНР, а Крым лічыць расійскай тэрыторыяй. За тое, што ён выказаў сваё меркаванне ў сацыяльных сетках, на яго, нібыта, завялі крымінальную справу.

Вечарам 8 чэрвеня хлопец пакінуў Польшчу і прыехаў у Мінск. «Друзья у меня теперь точно всё хорошо я в Белоруссии», — напісаў хлопец на сваёй старонцы ў «ВКонтакте» (тут і далей пунктуацыя арыгіналу захавана).

На думку Мікалаека, «свабоды слова ў Польшчы дакладна няма, хутчэй за ўсё гэта ў Беларусі свабода слова». Раней хлопец спрабаваў атрымаць прытулак у Расіі, але яму адмовілі праз каранавірус, паведаміла «Еўра…ыё».

Сышоў у ВКонтакте і Telegram, бо Facebook «падтрымлівае ў*людкаў»

«Фейсбук и другие западные помойки разрешили призывать к насилию в отношении русских это и есть настоящий фашизм так что я пока решил полностью перейти в ВК и ТГ я не собираюсь своим нахождением в Фейсбуке поддерживать вот этих ублюдков которые будут там призывать издеваться над гражданами России», — напісаў Мікалаек на адной са старонак у ВКонтакте ў сакавіку 2022 года.

Галасаваў за Пуціна і выказваўся пра Ціханоўскую

Падчас прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы ў 2020 годзе Мікалаек прагаласаваў за Уладзіміра Пуціна, дамаляваўшы ў бюлетэні дадатковы квадрат. Тады ў выбарах спаборнічалі Анджей Дуда і Рафал Тшаскоўскі.

Таксама Мікалаек лічыць, што 17 верасня 1939 года — «Дзень вызвалення рускіх земляў ад польскай акупацыі».

«Не дай Бог чтобы в Белоруссии когда-нибудь появился у власти такой человек это прям уровень ребёнка дуру покормили, а она мало оргазма не получила ДЕБ*ЛЫ Б*ЯЯЯ!!!», — пракаментаваў ён у 2021-м годзе на сваёй старонцы ў ВКонтакте сустрэчу Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Гэта не першы паляк, які папрасіў прытулку ў Беларусі

Польскі вайсковец Эміль Чачко ў снежні 2021 года папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Прычынай ён назваў нязгоду «з праводзімай палітыкай Польшчы адносна міграцыйнага крызісу і практыкай негуманнага абыходжання з бежанцамі». У сакавіку 2022 Чачко знайшлі павешаным у Мінску.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024