У Мінску знайшлі павешанага Эміля Чэчко. Гэта польскі вайсковец які ў снежні 2021 года папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Абставіны смерці высвятляюцца. Следчыя не выключаюць, што смерць можа насіць гвалтоўны характар, паведаміў Следчы камітэт Беларусі.

Польскага вайскоўца які прасіў палітычнага прытулку ў Беларусі, знайшлі павешанным у Мінску
Эміль Чачко. Крыніца: BELTA

Чаму Чачко уцёк з польскай арміі

Эмілю Чачко 25 гадоў. Ён быў вайскоўцам 11 Мазурскага артылерыйскага палка 16 Паморскай механізаванай дывізіі імя караля Казіміра. Часткі гэтай дывізіі перакінулі на ахову мяжы з Беларуссю падчас дзеяння надзвычайнага становішча ў польскім памежжы восенню 2021 года.

Чачко папрасіў палітычнага прытулку ў Беларусі. Прычынай стала яго нязгода «з праводзімай палітыкай Польшчы адносна міграцыйнага крызісу і практыкай негуманнага абыходжання з бежанцамі».